viasna on patreon

За ліпень па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 76 чалавек

2022 2022-08-02T10:14:24+0300 2022-08-02T10:14:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh_minsk_06.08.20204.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" на працягу ліпеня фіксаваў працяг тэндэнцыі па крымінальным пераследзе грамадзян паводле палітычных матываў. ПЦ "Вясна" вядома як мінімум пра 76 грамадзян, асуджаных у ліпені паводле палітычных матываў. Суадносіны вядомых праваабаронцам жанчын і мужчын, асуджаных за ліпень у крымінальным парадку, складае 21% і 79% адпаведна. 

Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org
Марш Адзінства, Мінск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org

З агульнай колькасці асуджаных у ліпені грамадзян, звесткі пра якіх атрымалася сабраць ПЦ "Вясна", паводле дыфамацыйных артыкулаў, на выключэнні якіх з Крымінальнага кодэкса доўгі час настойвае праваабарончая супольнасць, асуджана 47% грамадзян. Паводле артыкулаў аб падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным удзеле у іх, і масавых беспарадках асуджана 32% грамадзян. У дачыненні да двух грамадзян крымінальны пераслед за дыфамацыю быў спынены ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў прыцягнення да адказнасці.

Праваабаронцы зафіксавалі, што ў ліпені судовая сістэма ў пераважнай большасці выпадкаў працягвала ўжываць да фігурантаў "пратэсных" крымінальных спраў пакаранні, звязаныя з пазбаўленнем і абмежаваннем волі. Сумарна за ліпень па вядомых ПЦ "Вясна" справах суды вынеслі:

  • 162 гады і 3 месяцы зняволення ў дачыненні да 50 чалавек;
  • 15 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") у дачыненні да пяці чалавек;
  • 50 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") у дачыненні да 21 чалавека;
  • 920 базавых велічыняў штрафу на суму 29 440 рублёў у якасці дадатковага пакарання для 10 чалавек разам з пазбаўленнем і абмежаваннем волі.

Паводле прысудаў, вядомых праваабаронцам, па "пратэсных" крымінальных справах у ліпені суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 65,79% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія") суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 6,58% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія") ужывалася ў 27,63% выпадкаў асуджэння грамадзян.

Такім чынам, пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хіміі" і "хатняй хіміі" суды ўжывалі ў 100% выпадках асуджэння фігурантаў "пратэсных" спраў у ліпені.

За чэрвень па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 86 чалавек

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства