viasna on patreon

70-гадоваму жыхару Нясвіжа пагражае вялікі тэрмін зняволення за падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў і абразы службовых асоб

2022 2022-08-03T07:54:00+0300 2022-08-03T08:05:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzemidovich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Дземідовіч

Васіль Дземідовіч

У судзе Ленінскага суда Гародні разглядаецца крымінальная справа 70-гадовага пенсіянера з Нясвіжа Васіля Дземідовіча. Яго абвінавачваюць адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады, арт. 391 – абраза суддзі альбо народнага заседацеля ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя, ч. 1 арт. 368 – публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ч. 1 арт. 293 – падрыхтоўка да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады.

Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч.

Па дадзеных следства, 70-гадовы жыхар Мінскай вобласці Васіль Дземідовіч з верасня 2021 года па студзень 2022 года размяшчаў ў дэструктыўных Telegram-каналах паведамленні з абразамі прадстаўнікоў улады, у тым ліку вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь. Таксама ён выказваў пагрозы прымяненнем гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўнай і судовай сістэм, пры гэтым публічна зневажаючы іх гонар і годнасць.

За непрацяглы час пенсіянер здзейсніў каля 60 фактаў злачыннай дзейнасці.

Акрамя таго, следствам устаноўлена, што мужчына заклікаў грамадзян да дзеянняў, накіраваных на арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца пагромамі, падпаламі, знішчэннем адміністрацыйных будынкаў. У экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах ён шукаў людзей, гатовых здзяйсняць злачынствы, аднак не давёў свой намер да канца, паколькі быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Cудовы працэс распачаўся 2 жніўня.

Падчас допыту абвінавачаны распавёў, што раскайваецца і шкадуе аб зробленым. Таксама дадаў, што ўсяму віной лічыць эмоцыі, якім ён паддаўся, паверыўшы інфармацыі, размешчанай на дэструктыўных рэсурсах.

Вядома таксама, што Васіль Дземідовіч раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства