viasna on patreon

Жыхара Баранавіч асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за фота і відэа ваеннай тэхнікі ў "Nexta", якія так і не былі апублікаваны

2022 2022-08-04T09:16:07+0300 2022-08-04T11:21:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shuvalau_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе 3 жніўня вынеслі прысуд 28-гадоваму жыхару Баранавічаў Дзмітрыю Шувалаву па ч. 1  арт. 361-4 (іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Мужчыну абвінавацілі па гэтым артыкуле за адпраўку у чат-бот "Nexta" фота, відэа, каментароў, якія тычацца дзейнасці баранавіцкага аэрадрома. Інфармацыя так і не была апублікавана ў тэлеграм-канале. Суддзя Дзмітрый Куроўскі асудзіў Шувалава да двух з паловай гады калоніі агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор Аляксей Ярошык. За кратамі Дзмітрый утрымліваецца з 6 чэрвеня — следства па справе цягнулася амаль паўтара месяца.

Дзмітрый Шувалаў
Дзмітрый Шувалаў

Па звестках брэсцкай "Вясны", Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што ён у тэлеграме адпраўляў у чат-бот рэдакцыі "Nexta" (прызнаны "экстрэмісцкім фарміраваннем" 29 кастрычніка 2021 года) фота і відэа вайсковай тэхнікі з каментарамі. Так, ён 12 лютага адправіў па відэа, дзе ў цёмны час сутак ляціць самалёт без апазнавальных знакаў, аналагічнае відэа зрабіў 27 лютага. Трэцяга сакавіка Зміцер зняў бензавоз з апазнавальным знакам "V". 17 сакавіка адправіў фота і відэа, дзе, як мяркуецца, нешта запусцілі з Баранавічаў у бок Украіны. Ні адзін з гэтых матэрыялаў, як і тэкставая інфармацыя, так і не былі апублікаваныя ў каналах сеткі "Nexta".

На судзе адвакат звярнуў увагу, што Дзмітрыя выклікалі ў аддзяленне міліцыі 6 чэрвеня, і там зладзілі агляд тэлефона. Падчас гэтага знайшлі перапіскі з рэдакцыяй "Nexta", а таксама рэпосты іх матэрыялаў. Мужчына быў затрыманы. Дзмітрый сцвярджаў, што за наяўнасць перапіскі з "Nexta" яго затрымалі і асудзілі па скайпе, і прысудзілі 10 сутак арышту. Суддзя Дзмітрый Куроўскі, які цяпер судзіць мужчыну па крымінальным артыкуле, абвясціў перапынак у пасяджэнні, а калі вярнуўся, то сказаў:

"У той раз Дзмітрыя судзілі за тое што адпраўляў спасылкі на "Nexta" у Viber, а не за тое што ў яго была яшчэ і перапіска з рэдакцыяй у тэлеграме".

Менавіта такая версія запісаная ў пастанове Баранавіцкага суда ў дачыненні да Дзмітрыя ад 8 чэрвеня. Сам Зміцер з гэтым не пагадзіўся і адзначыў, што вусна суддзя тады паказваў і перапіскі ў тэлеграме, якія тычацца гэтай крымінальнай справы. Паведамляецца, што Шувалаў прызнаў віну і раскаяўся. 

Пракурор Аляксей Ярошык запрасіў для Дзмітрыя 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд і вынес Дзмітрый Куроўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства