viasna on patreon

Палітычныя затрыманні па ўсёй краіне працягваюцца: хроніка пераследу 9 жніўня Дапоўнена

2022 2022-08-09T16:08:34+0300 2022-08-10T07:21:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vital_vaitovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

На заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса завялі новую крымінальную справу — за "здраду дзяржаве"

Павел Белавус
Павел Белавус

Па дадзеных тэлеграм-канала сілавікоў, Павел нібыта "прапагандаваў ідэю польскага свету" і "дапамагаў каардынаваць дзейнасць, накіраваную на гвалтоўны захоп улады".

Нагадаем, Павел Белавус быў затрыманы 15 лістапада 2021 года пасля выкліку ў міліцыю. Пасля гэтага яго тройчы асудзілі па адміністрацыйных справах (на 15, 13 і 7 сутак), а пасля ўжо па крымінальнай справе перавялі ў СІЗА. Паўлу прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу ("Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). У чэрвені 2022 года яго таксама абвінавацілі паводле арт. 361-1 — ("Стварэнне экстрэмісцкага фармавання"). Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Зноў затрыманы ксёндз Аляксандр Баран з Лынтупаў

Аляксандр Баран
Аляксандр Баран

 Як паведамляе @christianvision, яму прызначылі 17 сутак арышту па артыкуле 24.23 КаАП ("Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Вясной Аляксандру прысуджалі 10 сутак арышту, але тады ён адседзеў толькі 8 сутак — яго адпусцілі за некалькі дзён да Вербнай Нядзелі.  

У Гродне быў затрыманы Аляксандр Азарко

Аляксандр Азарко
Аляксандр Азарко

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчыну затрымалі з-за "распаўсюджвання нацысцкіх сімвалаў у Інтэрнеце".

Беларуску Яну Пінчук экстрадавалі з Расіі ў Беларусь

Яна Пінчук
Яна Пінчук

Яна — 25-гадовая грамадзянка Беларусі, якой на радзіме пагражае да 20 гадоў калоніі за адміністраванне "экстрэмісцкага" тэлеграм-чата "Віцебск 97%". Раней Камітэт па правах чалавека ААН забараніў Расіі выдачу Яны ў Беларусь, паведамляе @sotaproject.

Беларуску Яну Пінчук дэпартуюць у Беларусь, дзе яе чакае да 20 год зняволення

У Другім апеляцыйным судзе агульнай юрысдыкцыі Санкт-Пецярбурга 21 ліпеня вынесенае канчатковае рашэнне аб дэпартацыі ў Беларусь Яны Пінчук, якую дома чакае крымінальны пераслед.


Затрыманы чарговы прадстаўнік IT-індустрыі

vital_vaitovich.jpg
Віталь Вайтовіч

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 31-гадовага спецыяліста па тэхнічнай падтрымцы ТАА "Хороший Интернет" Віталя Вайтовіча. Паводле іх, хлопец пакідаў негатыўныя каментары і рэпосты экстрэмісцкіх рэсурсаў у дваровым чаце, а таксама ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 16 жніўня 2020 года.


У Круглым ГУБАЗіК затрымаў Алесю Пісарэнкаву

Алеся Пісарэнкава
Алеся Пісарэнкава

Па дадзеным @MAYDAYMog, прычынай затрымання жанчыны стаў нібыта ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе і рэгістрацыя ў "Плане Перамога".


У Бабруйску за татуіроўку затрымалі мужчыну

Затрыманы мужчына з Бабруйску
Затрыманы мужчына з Бабруйску

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне ў Бабруйску мужчыны. Яго імя і прозвішча не называюцца. На "пакаяльным" відэа ён нібыта "прызнаецца", што затрыманы за татуіроўку, што не падтрымлівае ідэі нацызму, выступае за справядлівасць, а татуіроўку ў выглядзе свастыкі зрабіў дзеля прыгажосці. ГУБАЗ паведамляе, што затрыманы з'яўляецца прадстаўніком мясцовай дыяспары ром і раней быў неаднаразова судзімы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства