viasna on patreon

У Бабруйску 74-гадовую жанчыну асудзілі да калоніі за абразу прэзідэнта і паклёп на яго

2022 2022-08-09T22:43:05+0300 2022-08-10T09:52:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_babrujsk_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Бабруйска і Бабруйскага раёна

Суд Бабруйска і Бабруйскага раёна

У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна 9 жніўня разгледжаная крымінальная справа 74-гадовай  мясцовай жыхаркі Наталлі Таран. Жанчыну абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады).

Судовы працэс у закрытым рэжыме вяла суддзя Вольга Серакова.

Падрабязнасці крымінальнага працэсу з прычыны яго закрытасці пакуль невядомыя. Паводле наяўнай інфармацыі, да прысуду суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Суддзя Вольга Серакова, якая раней неаднаразова выносіла палітычна-матываваныя прысуды, вырашыла пакараць пенсіянерку пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, паведамляе MAYDAY.TEAM.

Наталлю Таран ўзялі пад варту наўпрост у зале суда. Цяпер жанчыну змясцілі ў СІЗА-5 г. Бабруйска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства