viasna on patreon

Да трох гадоў калоніі асудзілі жыхара Салігоршчыны, які планаваў ваяваць ва Украіне

2022 2022-08-11T19:12:45+0300 2022-08-12T16:17:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kalinoucy_9w.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Гомельскім абласным судзе сёння агучылі прысуд 50-гадоваму ўраджэнцу Расіі і жыхару Салігорскага раёна Міхаілу Лістападаву. Яго асудзілі да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 (падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы) Крымінальнага кодэкса. 

Мужчыну судзілі ў закрытым рэжыме з 26 ліпеня. Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў, які асудзіў чатырох палітвязняў па "справе захопу адміністрацый" — Таццяну Канеўскую, Юрыя Уласава, Дзмітрыя Івашкова, Аляксандра Шабаліна. Абставіны крымінальнай справы невядомыя праваабаронцам, але праўладныя СМІ паведамляюць, што Лістападаў нібыта "збіраўся стаць удзельнікам баявых дзеянняў ва Украіне і ўступіў у ваенізаванае падраздзяленне".

Гэта другі прысуд у Беларусі за жаданне стаць добраахвотнікам ва Украіне пасля 24 лютага 2022 года.

Брэстчаніна асудзілі на 2,5 гады калоніі за тое, што хацеў стаць добраахвотнікам ва Украіне

Падрабязнасці з судовага працэсу распавядае брэсцкая "Вясна".

Беларусаў затрымліваюць і судзяць за "падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне ва Украіне": што вядома пра затрыманых і суды

"Вясна" распавядае ўсё, што вядома на дадзены час пра пераслед беларусаў па ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства