viasna on patreon

У Гомелі асудзілі дэпартаванага з Расіі жыхара Жлобіна Віталя Гузава

2022 2022-08-12T12:40:42+0300 2022-08-12T14:21:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-ablasny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд

Гомельскі абласны суд 11 жніўня завяршыў разгляд крымінальнай справы жыхара Жлобіна Віталя Гузава, які абвінавачваўся ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1  арт. 130) і абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 368).

Судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, суддзя – Мікалай Доля.

Да суда Віталь Гузаў утрымліваўся пад вартай у СІЗА № 3 Гомеля.

Судовы працэс пачаўся яшчэ 28 ліпеня, але інфармацыі пра сутнасць абвінавачання пакуль няма.

Вядома, што Віталю Гузаву 36 год. У лютым 2021 года сілавікі пасля рашэння аб дэпартацыі вывезлі яго з Расеі ў Беларусь, паколькі абвінавачаны знаходзіўся ў вышуку. Адразу пасля дэпартацыі сувязь з ім прапала.

Абвінавачаны Гузаў судом прызнаны вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і на падставе ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў.

Ён жа прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, і на падставе ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў.

Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства