viasna on patreon

Палітвязню з Віцебска запрасілі 4,5 гады калоніі за актыўнасць у інтэрнэце

2022 2022-08-12T15:11:44+0300 2022-08-12T15:27:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paleonak_mikita.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебскім абласным судзе тры дні адбываецца суд над 28-гадовым Мікітам Палеонкам. Яго судзяць адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (прадстаўнікоў улады), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у іх), арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). 12 жніўня пракурор запрасіў яму чатыры з паловай гады калоніі. Прысуд будзе вынесены ў панядзелак. Мікіта ўтрымліваецца за кратамі сем месяцаў.

Паводле версіі абвінавачвання, з сакавіка 2021 года па студзень 2022 года 28-гадовы жыхар Віцебска Мікіта Палеонак, "з'яўляючыся актыўным падпісчыкам экстрэмісцкіх Telegram-каналаў, заклікаў іх да гвалту ў дачыненні да праваахоўнікаў, абражаў міліцыянта і прэзідэнта". Прэс-служба Следчага камітэту называе яго прадстаўніком "канапных войскаў". СК не называе, удзел у якім канкрэтна "экстрэмісцкім фарміраванні" ставіцца ў віну палітвязню. Але з прэс-паведамлення вынікае, што гаворка ідзе пра падпіску на нейкі Telegram-канал.

На допытах ён растлумачыў следчаму, што "з'яўляючыся падпісчыкам экстрэмісцкіх Telegram-каналаў, пісаў у каментарах усё, што яму прыходзіла ў галаву, не задумваючыся аб наступствах".

Вядома, што да затрымання Мікіта працаваў кіроўцам, жанаты, выхоўвае двух непаўналетніх дзяцей. У чэрвені родныя палітвязня паведамлялі, што Мікіту ў віцебскім СІЗА блакуюць ліставанне і перадаюць лісты толькі ад сваякоў.


Адрас для падтрымкі: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Мікіта Юр'евіч Палеонак 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства