viasna on patreon

Былога камандзіра МНС асудзілі да 1,5 гадоў калоніі за лайк пад каментам

2022 2022-08-12T17:13:47+0300 2022-08-12T17:32:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kurganskij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 жніўня 2022 года палітзняволенаму Аляксандру Курганскаму прысудзілі 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Згодна з рашэннем суддзі Гродзенскага абласнога суда Аляксандра Козела, ён таксама мусіць выплаціць 50 базавых велічынь штрафа (1600 рублёў).

Вядома, што дзяржабвінаваўца прасіў пакараць палітзняволенага чатырма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Падставай для затрымання Аляксандра стаў лайк, які мужчына паставіў на каментар іншага чалавека ў запісе пра абмеркаванне перастрэлкі паміж айцішнікам Андрэем Зельцарам і супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком. Пра гэта мужчына распавядаў на «пакаянным» відэа. Мужчынскі голас у кадры прымушаў Аляксандра зачытаць каментар, які затрыманы нібыта ўпадабаў, потым Курганскі прасіў прабачэння на камеру за свой лайк.

Курганскага прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці). 28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Аляксандра ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Вядома, што Аляксандр Курганскі больш за 15 гадоў прапрацаваў у МНС. Перад затрыманнем быў камандзірам аддзялення ў частцы № 7 у Гродне. Пасля затрымання яго звольнілі і абавязалі выплаціць сем тысяч рублёў па кантракце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства