viasna on patreon

За адзін лайк жыхару Магілёва прысудзілі тры гады калоніі

2022 2022-08-15T19:08:51+0300 2022-08-16T09:26:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/magileu-leninski-sud.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Ленінскага раёна Магілёва 8 жніўня асудзіў мясцовага жыхара, дальнабойшчыка Сяргея Цыгіба да трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў 250 базавых велічынь.

Мужчыну абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і незаконных дзеяннях ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядада суддзя Алена Літвіна.

Адзінай прычынай для такога пакарання стаў лайк у "Аднакласніках". Паводле матэрыялаў справы, у верасні 2021 года Сяргей Цыгіб гартаў стужку навін у сацсетцы і ўбачыў відэа "Мент-паліцай, які атрымае 2 пажыццёвыя тэрміны". Ён паставіў "клас", у выніку чаго відэа адлюстравалася ўжо на асабістай старонцы Цыгіба ў "Аднакласніках", паведамляе MAYDAY.TEAM.

Суддзя Алена Літвіна палічыла віну Сяргея Цыгіба даказанай і пакарала яго рэальным пазбаўленнем волі. Варта адзначыць, што сам Цыгіб ніколі не браў удзелу ў акцыях пратэсту, па палітычных адміністрацыйных справах не затрымліваўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства