Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 16 жніўня:
Апытанка: Пытаемся ў беларусаў, што прыйшлі на Марш годнасці ў Вільні, чаму яны пакінулі радзіму:
“Мама сказала, што мы не можам тут знаходзіцца, бо яе могуць пасадзіць, а нас адправяць у дзіцячы дом”, — кажа 13-гадовы Пётр.
Каментар: “Майстэрня паштовак салідарнасці” разам з кампаніяй #FreeViasna да гадавіны жаночых пратэстаў у Беларусі запусцілі адмысловы стыкерпак. Яго будуць укладаць у лісты да палітзняволеных жанчын.
“Гэты стыкерпак стварала дзяўчына, якая чатыры разы сядзела суткі ў Беларусі праз удзел у жаночых маршах пратэсту. Ён створаны для жанчын, ён вельмі пяшчотны, і на адным з гэтых малюнкаў яна намалявала сябе”, — кажа прадстаўніца “Майстэрні” Дар’я Рублеўская.
Падзея: Палітзняволены палітык Мікалай Статкевіч 12 жніўня сустрэў свой дзень народзінаў за кратамі. Гэта далёка не першы дзень народзінаў у зняволенні — агулам Мікалай адседзеў каля 9 гадоў, адзначае ягоная жонка Марына Адамовіч:
“Тое, чаго трэба пазычыць незалежна ад дня народзінаў усім нам, усёй нашай краіне (не толькі Мікалаю) — гэта волі”.
Крымінальны пераслед: Агляд прысудаў па палітычна матываваных крымінальных справах, вынесеных на мінулым тыдні.
Асоба: Дзяніс праседзеў 7 месяцаў у СІЗА. Дагэтуль ён памятае кожную хвіліну за кратамі:
“Турма — гэта такая школа жыцця. Але лепей яе прайсці завочна”.
У музычных паўзах — новы альбом гарадзенскага краязнаўцы і гісторыка Яўгена Аснарэўскага “Песні з Гродні”.
Аўдыязапіс выпуску: