viasna on patreon

Заява праваабаронцаў аб прызнанні сямі палітычных зняволеных

2022 2022-08-19T16:53:46+0300 2022-08-19T17:06:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dif_illustr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

19 жніўня 2022 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Надзея Полькіна, асуджана па арт.368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 2 гадоў папраўчай калоніі;
  2. Вольга Скрашчук, узята пад варту паводле арт. 369 і 130 КК за каментары пасля забойства супрацоўніка КДБ Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра;
  3. Іна Можчанка, узята пад варту паводле арт. 369 і 130 КК за каментары пасля забойства супрацоўніка КДБ Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра;
  4. Сяргей Самуль, асуджаны па арт. 391, 368, 369 за абразу суддзі, А. Лукашэнкі і чыноўнікаў да 2 гадоў папраўчай калоніі;
  5. Аляксей Мацявін, узяты пад варту па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі ў каментарах;
  6. Георгій Герыловіч, узяты пад варту па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі ў каментарах;
  7. Сяргей Цыгіб, асуджаны па арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці), арт. 368 (Абраза А. Лукашэнкі), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу за “клас” пад відэа ў Аднакласніках.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Наталлю Полькіну, Вольгу Скрашчук, Іну Можчанка, Сяргея Самуля, Аляксея Мацявіна, Георгія Герыловіча, Сяргея Цыгіба і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі ПЭН. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства