viasna on patreon

Палітзняволенага айцішніка асудзілі да трох гадоў калоніі за перадачу фота вайсковай тэхнікі ў "Беларускі Гаюн"

2022 2022-09-05T10:32:08+0300 2022-09-05T10:51:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kulinka_92.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскім абласным судзе 1 верасня да трох гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 31-гадовага палітзняволенага digital-мастака Віктара Кулінку. За перадачу у тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн" фота калоны вайсковай тэхнікі расійскіх войскаў у бок Гомеля пасля пачатку вайны яго абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Справу супраць палітвязня разглядала суддзя Ірына Владыка.

Віктар Кулінка
Віктар Кулінка

Віктара затрымалі 30 сакавіка і запісалі з ім "пакаяльнае відэа",  дзе ён распавядае, што сфатаграфаваў калону вайсковай тэхнікі расійскіх войскаў, якая накіроўвалася ў бок Гомеля. Па яго словах, фота ён перадаў у тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн". 16 сакавіка гэты канал быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем. Таксама паведамлялася, што сілавікі знайшлі ў яго тэлефоне рэгістрацыю ў "Плане Перамога".

У выніку Віктару выставілі абвінавачванне па дзвюх частках артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса – іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і тыя ж дзеянні, учыненыя групай асобаў па папярэдняй змове. 

Справу супраць Кулінкі пачалі разглядаць 29 жніўня, а 1 верасня быў вынесены прысуд. 


Падтрымайце палітвязня:

СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Віктар Іванавіч Кулінка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства