viasna on patreon

Яшчэ аднаго мінчука асудзілі па "справе Зельцэра"

2022 2022-09-07T14:07:36+0300 2022-09-07T16:12:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mingarsud-11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 19 жніўня вынесены прысуд Мікалаю Сергіеню, які быў абвінавачаны ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў распальванні расавай, нацыянальнай, сацыяльнай альбо іншай варожасці і варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вяла суддзя Таццяна Фалькоўская.

Палітзняволены Мікалай Сергіеня быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра

Сергіеня быў прызнаны вінаватым і асуджаны да аднаго года і 8 месяцаў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама да 100 базавых велічыняў штрафу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства