viasna on patreon

Затрымалі "па справе Зельцэра", але судзілі яшчэ за заклікі да санкцыяў і абразу Лукашэнкі: палітвязня асудзілі да 4 гадоў калоніі

2022 2022-09-12T14:39:52+0300 2022-09-12T14:41:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ryhor_hryh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродзенскім абласным судзе 12 верасня агучылі прысуд 52-гадоваму палітвязню Рыгору Грыгу — чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго затрымалі 29 верасня мінулага году ў Гродне па так званай "справе Зельцэра". Падчас яго ўтрымання пад вартай Рыгору выставілі абвінавачванне яшчэ за абразу Лукашэнкі і заклікі да санкцыяў. Прысуд вынес суддзя Мікалай Рачынскі. 

Адразу яму выставілі абвінавачванне па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Але за час следства яму выставілі абвінавачванне яшчэ па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), а арт. 369 КК знялі. 

Рыгора затрымалі 29 верасня мінулага году ў Гродне па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Падтрымайце палітвязня: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Рыгор Вітольдавіч Грыг

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства