viasna on patreon

Мужа, жонку і пляменніцу ў другі раз асудзілі па "народным" артыкуле

2022 2022-09-13T14:58:24+0300 2022-09-13T15:02:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/minsk-2020-08-23-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мірная акцыя пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года

Мірная акцыя пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года

23 жніўня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска вынеслі прысуд адразу траім жыхарам горада. Сужэнцаў Алу і Васіля Раманенка і пляменніцу жанчыны Аляксандру Антаненка прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да «хатняй хіміі»: Алу і Васіля — да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, Аляксандру — да двух гадоў аналагічнага пакарання.

Прысуд вынесла суддзя Юлія Шчоткіна. Васіль Раманенка да суда знаходзіўся пад вартай. Алу Раманенка выпусцілі на волю пад заклад у памеры 9 600 рублёў (3 800 даляраў). Пасля ўступлення прысуду ў сілу грошы вернуць заклададавальніку. Аляксандра Антаненка знаходзілася на волі пад асабістым паручальніцтвам. Вядома, што ў Васіля ёсць дзіця.

Васіль і Ала Раманенка, Аляксандра Антаненка раней ужо былі асуджаныя паводле таго ж артыкула.

Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў трох Маршах. Згодна з тэкстам абвінавачання, яны дзейнічалі наўмысна і ўзгоднена з групай асобаў: прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, не рэагавалі на патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць мерапрыемства, знаходзіліся на праезнай частцы і перашкаджалі руху транспарта. У Раманенкаў было два БЧБ-сцягі.

Васіль Раманенка распавёў, што яны выйшлі на пратэст, каб выказаць нязгоду з прымяненнем уладай сілы да пратэстоўцаў у 2020 годзе. Ён пазнаў сябе на фотаздымках з пратэстаў і добраахвотна пакрыў частку шкоды ў памеры 200 рублёў — па 100 рублёў за два эпізоды. Ала і Аляксандра таксама прызналі віну і таксама пакрылі частку шкоды — па 200 і 100 рублёў суадносна.

«Мінсктранс» агучыў свой пазоў на пакрыццё шкоды: 110 тысяч 624 рублі 90 капеек — з Раманенкаў, 62 тысячы 908 рублёў 83 капейкі — з Антаненка. Пазовы будуць разгледжаныя ў асобнай грамадзянскай вытворчасці. На маёмасць абвінавачаных накладзены арышт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства