viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-09-13T16:30:13+0300 2022-11-10T14:39:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 13 верасня:

Крымінальны пераслед: Узгадваем прысуд дваім прадстаўнікам праваабарончага цэнтра "Вясна" — Марфе Рабковай (15 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму) і Андрэю Чапюку (6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму).

"Гэта самы жорсткі прысуд, які калі-кольвек выносіўся праваабаронцам у Беларусі", — адзначае юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка.

Затрыманні дыпламаткі і праваабаронцы ў судзе, непачутае апошняе слова і 10 абвінавачаных палітвязняў…

Асоба: Былыя палітвязні Алег Граблеўскі і Іна Шырокая ўспамінаюць, якімі ім у СІЗА запомніліся Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк.

"Кожны дзень займаўся спортам. Ён вельмі добра фізічна развіты";

"Яна з усімі добра камунікуе — незалежна ад артыкулаў".

Каментар: Як палітзняволены старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў успрыняў свой прысуд, як сустрэўся са сваякамі і ці можна чагосьці чакаць ад амністыі? Распавядае зяць палітыка Зміцер Антончык.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні BY_CRY.

Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2019/06/2022-09-13_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства