viasna on patreon

Журналіста "Новага Часу" Дзяніса Івашына асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі

2022 2022-09-14T16:36:15+0300 2022-09-14T17:16:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ivashyn_89.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродзенскім абласным судзе сёння агучылі прысуд палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо паўтара года — 13 гадоў і 1 месяц калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама яму прысудзілі штраф памерам 150 базавых (4800 рублёў). Акрамя гэтага, Івашын мусіць выплаціць маральную кампенсацыю дзевяці пацярпелым па 2000 рублёў кожнаму. Яго абвінавацілі па арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Такі прысуд вынес суддзя Валерый Раманоўскі. Суд цягнуўся месяц у закрытым рэжыме, бо на працэсе "разглядалі дадзеныя, якія складаюць дзяржаўную таямніцу".

Журналіст Дзяніс Івашын перад першым працэсам
Журналіст Дзяніс Івашын перад першым працэсам

12 верасня Івашын выступіў з апошнім словам, але яго не змагло пачуць грамадства праз тое, што працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Дзяніса затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 года. Журналіст публікаваў расследаванні на сайце InformNapalm і ў газеце "Новы час". Ён распавядаў, як журналісты ідэнтыфікавалі былых супрацоўнікаў украінскага спецпадраздзялення "Беркут", якія ўдзельнічалі ў разгонах беларускіх пратэстаў у шэрагах беларускага АМАПа. 4 сакавіка, за два тыдні да яго затрымання, выйшла трэцяя частка расследавання.За кратамі журналісту блакуюць ліставанне, не аддаюць выданні, а таксама неаднаразова змяшчалі ў карцар. Вядома, што журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Улетку 2021 года ў журналіста пачаліся праблемы з сэрцам.


Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства