viasna on patreon

Новыя "экстрэмісцкія" фармаванні, пераслед праваабаронцы: хроніка пераследу 17-18 верасня Дапоўнена

2022 2022-09-17T16:35:00+0300 2022-09-19T11:13:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mankevich-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-18 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Баранавічах змясцілі ў СІЗА жанчыну, якая даўно жыла ў Еўропе

Брэсцкі дзяржканал апублікаваў відэа з Манкевіч Вольгай Уладзіміраўнай. 37-гадовую ўраджэнку Баранавічаў затрымалі 22 жніўня 2022 года на вакзале, калі яна ў чарговы раз прыехала ў Беларусь з Андоры, вынікае з роліка. Ёй інкрымінуюць  абразу Лукашэнкі.

У відэа  Вольга распавяла, што ў жніўні 2020 года палічыла, што выбары былі сфальсіфікаваныя. У Instagram падпісалася на старонку" Nexta", адкуль рабіла скрыншоты і выкладвала на свой старонцы, рабіла каментары. За гэта яе і затрымалі — і ўжо змясцілі пад варту ў СІЗА.

Прадстаўніца пракуратуры Іна Данільчык сказала, што жанчыне прад'яўленыя абвінавачванні па ч. 1 арт. 368 КК РБ (Абраза прэзідэнта Беларусі).

Падтрымайце Вольгу лістом, бандэролькай або грашовым пераводам па адрасе:

СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 в. Манкевіч Вольга Уладзіміраўна


У Мінску затрымліваюць генетыкаў з Акадэміі навук

Як паведамляе тэлеграм-канал Свабоднага прафсаюза, з пачатку верасня ў інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі адбываюцца затрыманні.

Так, 5 верасня быў затрыманы малодшы навуковы супрацоўнік інстытута — Аляксандр Кандрацюк. Спачатку суд Першамайскага раёна Мінска арыштаваў яго на 13 сутак, а потым яго перазатрымалі паводле арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы).

14 верасня сілавікі затрымалі іншага супрацоўніка — Яўгена Сысаляціна. Цяпер яго ўтрымліваюць у ІЧУ на Акрэсціна.

Учора сілавікі зноў прыязджалі ў інстытут. Вядома, што адну з супрацоўніц міліцыянты адвозілі на «гутарку» і запісалі з жанчынай відэа.


Мазырскага праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна, меркавана, ізноў затрымалі

16 верасня, а 18-й гадзіне праваабаронцу выклікалі ў мясцовы РУУС. Але дагэтуль ён так і не выйшаў.

Вядома, што праваабаронцу выклікалі для "падпісання выпраўленых адміністрацыйных пратаколаў". Справа ў тым, што над праваабаронцам 12 і 13 верасня праходзіў суд, падчас якога высветліліся нестыкоўкі ў пратаколах: да прыкладу, пратакол апытання быў датаваны днём раней, чым пратакол аб самім адміністрацыйным правапарушэнні. Таму суддзя накіраваў адміністрацыйную справу ў дачыненні да Целяпуна на дапрацоўку, а пасля рашэння суда праваабаронцу выпусцілі.

Уладзімір Целяпун

На тым пасяджэнні праваабаронцу стала дрэнна — і яму выклікалі хуткую дапамогу.

Агулам супраць Уладзіміра раней склалі чатыры пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). За рэпосты ў сацсетках з рэгіянальнага праваабарончага сайта «Палеская Вясна». Целяпуна затрымалі 3 верасня і затым асудзілі на 10 сутак арышту.


Гомельскі тэлеграм-канал "Стары Аэрадром" стаў "экстрэмісцкім фарміраваннем"

Зараз у канала 65 падпісчыкаў, у чата-14, былі створаныя ў ліпені 2020 года, асвятлялі акцыі пратэсту.

"Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" складаюць МУС і КДБ. Кожнае дзевятае там - недзяржаўнае СМІ, піша "Позірк".


Да маці журналіста Кастуся Шыталя прыходзілі сілавікі

Прыехалі пяць чалавек, зайшлі ў дом яго маці. Двое з іх у бронекамізэльках, на танаваным бусе. Паклікалі суседзяў у якасці панятых. Паказалі нейкую паперу (відаць, пастанову на агляд або ператрус), але маці не запомніла, што там было напісана. Што хацелі — незразумела. Нічога з хаты не забралі. Маці не затрымлівалі. Ніякіх папер не пакінулі.

Пра гэта краязнавец з Паазер'я напісаў у сябе ў фэйсбуку.

«Сёння, 16 верасня, да маці прыходзілі сілавікі. Яна жыве ў Крулеўшчыне Докшыцкага раёна. Я ў яе доме прапісаны, але не жыву там з 2008 года і ніякіх маіх рэчаў там няма.

Прасілі перадаць, каб я вяртаўся ў Беларусь — маўляў, «мы з ім проста пагаворым».


У Гродне затрыманы вядомы моладзевы актывіст Яўген Юнцэвіч

З ім з’явілася "пакаяльнае" відэа на праўладных тэлеграм-каналах. Прычына затрымання – нібыта Юнцэвіч зарэгістраваўся ў плане “Перамога” і распаўсюджваў "экстрэмісцкія матэрыялы". Верагодна, супраць яго распачатая крымінальная справа.

Яўген Юнцэвіч вядомы ўдзелам у розных грамадскіх ініцыятывах. Напрыклад, у 2018 годзе ён валанцёрыў у суполцы Grodno travelers’ club.


У інтэрнаце кобрынскага каледжа міліцыя правяла аблаву з сабакамі

Міліцыя разам з адміністрацыяй Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа зладзіла аблаву ў інтэрнаце вучняў, якую самі назвалі «прафілактычным рэйдам». Шукалі наркотыкі і падпіскі на «забароненыя» тэлеграм-каналы.

«13 верасня 2022 года прайшоў сумесны прафілактычны рэйд у інтэрнаце №1 УА «Кобрынскі ГПК»… спецыялістамі і спецыяльна навучаным сабакам на наяўнасць наркатычных сродкаў, а таксама правераны тэлефоны на наяўнасць забароненых тэлеграм-каналаў. Падчас рэйду забароненых сродкаў не выяўлена. Хлопцам былі дадзеныя рэкамендацыі, як засцерагчы сябе ў інтэрнэце і не зламаць сабе жыццё», — паведаміла адміністрацыя каледжа.


Палітзняволенай Эме Сцепулёнак змянілі меру стрымання

68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак утрымлівалася за кратамі амаль год. Яе затрымалі 29 верасня 2021 года за каментар у сацсетках па "справе Зельцэра".

На гэтым тыдні жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт. Цяпер Сцяпулёнак дома, але абвінавачанні не знятыя, таму яна застаецца палітвязнем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства