Жыхар Бабруйска асуджаны да трох год калоніі па "справе Зельцэра"
Судом Магілёўскай вобласці напрыканцы жніўня вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Бабруйска Сяргея Фісюка, абвінавачанага ў здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Ірына Ланчава.
Судом устаноўлена, што 59-гадовы Сяргей Фісюк у верасні 2021 года, знаходзячыся ў Бабруйску, у тым ліку па месцы працы, з выкарыстаннем мабільнага тэлефона ў публічным чаце экстрэмісцкага Telegram-канала размясціў каментар з выказванне пабуджальнага характару, які заклікае да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Каментар тычыўся “справы Зельцэра”, калі ў выніку інцыдэнту ў кватэры праграміста Андрэя Зельцэра быў застрэлены супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк.
Судовы працэс пачаўся 26 жніўня.
Магілёўскі абласны суд прызнаў Фісюка вінаватым і на падставе ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мабільны тэлефон канфіскаваны ў даход дзяржавы.