viasna on patreon

Папаўненне ў "спісе тэрарыстаў", новыя затрыманні: хроніка пераследу 19-20 верасня Дапоўнена

2022 2022-09-20T17:20:00+0300 2022-09-21T10:55:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gundar-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19-20 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Палітзняволенага Уладзіміра Гундара зноў змясцілі ў карцар

Паводле жонкі палітвязня Алены Гундар, увечары 17 верасня Уладзіміра Гундара змясцілі ў карцар. Ён адмовіўся жыць у адной камеры з падселенымі да яго двума вязнямі "нізкага сацыяльнага статусу". За гэта адміністрацыя турмы пакарала яго 10 суткамі ў карцары, паведамляе viasna_brest.

Гундар абвесціў галадоўку на ўвесь тэрмін спагнання — будзе піць толькі воду. Акрамя гэтага, Уладзімір захварэў, таму яму патрэбыныя лекі. Магчыма, ён захварэў на каронавірус.

Уладзімір Гундар. Фота Радыё Рацыя.

Нагадаем, у будынку гродзенскай турмы 18 траўня пачаўся суд над фігурантамі «справы Аўтуховіча», сярод якіх — палітзняволены баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар, які мае інваліднасць.

Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар.


Гамельчука затрымалі за каментар, пакінуты ў 2020 годзе

Затрыманага завуць Ягор Рачкоўскі. ГУБАЗік прыйшоў да яго дадому і правёў ператрус за тое, што ў 2020 годзе ён напісаў каментар у чаце "Гомель 97%". Пакуль невядома, у якім статусе знаходзіцца затрыманы.

 


Супраць мастака Генадзя Драздова распачалі крымінальную справу

Мастака і былога кіраўніка творчай суполкі «Пагоня» Генадзя Драздова затрымалі ў сярэдзіне жніўня. Суд прызначыў яму 15 сутак арышту, але на волю ён так і не выйшаў, паведамляе @by_culture.

Учора ў тг-канале сілавікоў з’явілася "пакаяльнае відэа" з мастаком, на якім ён кажа, што затрыманы "невядома за што". Паведамляецца, што супраць Генадзя "ўзбуджана крымінальная справа за актыўны ўдзел у акцыях пратэсту".


КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ восем беларусаў

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". Цяпер з'явіліся прозвішчы яшчэ васьмі беларусаў. Цяпер у ім 913 прозвішчаў, з іх — 172 беларусы.

42-гадовая Вольга Цыбульская, жыхарка Мінска, абвінавачваецца паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
29-гадовы Яўген Чуміла, жыхар Гомельшчыны, асуджаны паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
35-гадовы Іван Кашко, жыхар Гродзеншчыны, абвінавачваецца паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
37-гадовы Павел Сакалоў, жыхар Віцебшчыны, асуджаны да 4,5 года калоніі па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі);
47-гадовы Віктар Карніенка, жыхар Магілёўшчыны, асуджаны да 3,5 гадоў калоніі паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
56-гадовы Анатоль Сашуноў, жыхар Міншчыны, абвінавачваецца паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
37-гадовы Іван Чаравака, жыхар Мінска, асуджаны да 4 гадоў калоніі паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
34-гадовы Аляксей Рэзнікаў, жыхар Віцебшчыныі, асуджаны да 4,5 гадоў калоніі паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Цяпер падтрымаць гэтых палітвязняў можна толькі лістамі салідарнасці і пасылкамі, а грашовыя пераводы ім забароненыя.


У Мінску затрымалі пастара евангельскай царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнку

Яго ранкам запрасілі на размову ў Фрунзенскі РУУС, паведамляецца ў канале царквы «Новае жыццё».

Апошнія два гады кожную нядзелю вернікі праводзілі служэнні на паркоўцы каля будынку царквы, які ў іх забрала ўлада, піша Радыё Свабода.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Ганчарэнку будуць судзіць за "правядзенне набажэнства 18 верасня 2022 году".


Яшчэ адно незалежнае інтэрнэт-выданне заблакавалі ў Бабруйску

Сайт інтэрнэт-газеты "Бабруйскі Кур'ер" не адкрываецца як у Беларусі, так і за яе межамі. Днямі галоўнага рэдактара выдання, Анатоля Санаценку, арыштавалі і змясцілі ў ІЧУ на 15 сутак.

У пачатку верасня быў заблакаваны сайт газеты "Вечерний Бобруйск".


У Мінску затрыманы Уладзіслаў Бялоў

У "пакаяльным відэа", апублікаваным ў праўладным тэлеграм-канале, ён кажа, што затрыманы за "распаўсюд у інтэрнэце фота і выяваў экстрэмісцкага характару і фашысцкай сімволікі, за тое, што прытрымліваецца правых поглядаў і ўдельнічаў у несанкцыянваных мітынгах".


Да адзінокай пенсіянеркі з Бярозы, жанчыны з актыўнай жыццёвай пазіцыяй Таццяны Тарасевіч прыйшлі ў кватэру міліцыянты. Яны правялі вобшук з дазволу пракурора Бярозаўскага раёна Аляксандра Круцько.

Ператрус прайшоў вечарам 19 верасня.


У Мінску затрымалі вядомага трэнера па вольнай барацьбе

Затрыманне спецыяліста, які яшчэ нядаўна атрымаў "прэзідэнцкую стыпендыю" як перспектыўны трэнер, адбылося ў сярэдзіне верасня.

На праўладных каналах з'явілася відэа з арыштаваным 41-гадовым трэнерам па вольнай барацьбе Канстанцінам Мерманішвілі.


Мікалая Аўтуховіча на 10 сутак пасадзілі ў карцар.

Пра гэта напісала ў сваім акаўнце ў Інстаграме яго дачка.

Мікалая Аўтуховіча вінавацяць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса. За кратамі ён знаходзіцца ўжо больш за 21 месяц. Суд над „групай Аўтуховіча” праходзіць у будынку гарадзенскай турмы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства