viasna on patreon

У Брэсце пачаўся працэс над Дзянісам Сальмановічам, якому пагражае вялікі тэрмін зняволення

2022 2022-09-20T10:37:44+0300 2022-10-01T15:27:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/salmanovich-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Сальмановіч

Дзяніс Сальмановіч

Брэсцкі абласны суд 20 верасня пачаў разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Дзяніса Сальмановіча. Яго абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 2 арт. 290-4 – стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй;
  • ч. 1 арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • ч. 3 арт. 130 – распальванне іншай сацыяльнай варожасці;
  • ч. 3 арт. 361-1 – стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
  • ч. 3 арт. 361 – заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Судовы працэс вядзе суддзя Мікалай Лешчанка.

Палітвязня Дзяніса Сальмановіча ўзялі пад варту 4 кастрычніка 2021 года па абвінавачванні ў спрыянні ў тэрарызме і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі, а таксама ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Дзяніса сілавікі называлі нават “галоўным візуальным рэдактарам” ролікаў “Кібер-партызан” і "Супраціву".

26 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Дзяніса у спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

У сярэдзіне ліпеня 2022 г. стала вядома аб пераводзе Дзяніса з СІЗА-1 у брэсцкі СІЗА-7.

Маці палітвязня Дзяніса Сальмановіча: «Сын трымаецца, нягледзячы на тое што яму пагражае вялікі тэрмін»

«Вясна» пагутарыла з мамай палітвязня Галінай Міхайлаўнай. Яна распавяла пра захапленні сына, дзень яго затрымання і ўмовы ўтрымання на Акрэсціна і Валадарцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства