viasna on patreon

Рыхтуецца гучны крымінальны працэс над мазыранамі

2022 2022-09-20T17:57:46+0300 2022-10-01T15:44:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pleshkun_i_selvich.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч

Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч

У Гомельскі абласны суд перададзеная крымінальная справа ў дачыненні да двух жыхароў Мазыра: 34-гадовага Сяргея Плешкуна і 45-гадовага Юрыя Сельвіча.

Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч пазнаёміліся адзін з адным у 2020 годзе падчас пратэстаў. Пра іх затрыманне стала вядома 10 сакавіка 2022 года. Як лічыць следства, падчас акцый пратэсту ў 2020 годзе яны выходзілі на дарогу з б-ч-б-сцягам і блакавалі транспарт на цэнтральных вуліцах Мінска.

Мазыран абвінавачваюць:

  • у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак;
  • падрыхтоўцы і незаконным вырабе, набыцці, захоўванні, перавозцы гаручых рэчываў у складзе групы асоб па папярэдняй змове;
  • падрыхтоўцы да здзяйснення акта тэрарызму групай асоб па папярэдняй змове;
  • падрыхтоўцы да наўмыснага прывядзення ў непрыдатнасць транспартнага сродку і шляхоў зносінаў з мэтай акта тэрарызму.

Акрамя таго, Плешкуну таксама інкрымінаваныя садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, узбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці, апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці.

Згодна з матэрыяламі справы абвінавачаныя выходзілі на палосы руху праезнай часткі дарогі з бел-чырвона-белым палатном і блакавалі рух транспартных сродкаў на цэнтральных вуліцах Менска.

У перыяд са жніўня 2020 года па люты 2022 года Пляшкун і Сельвіч набылі кампаненты для вырабу "кактэйляў Молатава" і піратэхнічны выраб, якія захоўвалі і перавозілі ў розных транспартных сродках і месцах з мэтай іх наступнага выкарыстання пры здзяйсненні акту тэрарызму, нападзе на будынкі, установы, транспартныя сродкі, а таксама супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Акрамя гэтага, Пляшкун вырабіў «кактэйлі Молатава» і сумесна з Сельвічам падрыхтаваліся да наўмыснага прывядзення ў непрыдатнасць транспартных сродкаў і шляхоў зносін, што магло пацягнуць смерць чалавека, крушэнне або аварыю.

У працяг сваіх супрацьпраўных дзеянняў Пляшкун, выкарыстоўваючы Тelegram-канал, прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем, размясціў  відэафайл з каментарамі пра дату і час перамяшчэння ваеннай тэхнікі, ваенізаваных падраздзяленняў і вайскоўцаў з мэтай ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці. Пасля чаго пад'ехаў да аднаго з прадпрыемстваў Мазырскага раёна і дарожнага знака, дзе нанёс фарбай на плот і знак цынічныя малюнкі і надпісы, у якіх даў негатыўную ацэнку жыхарам замежнай дзяржавы, паведамляе Генеральная пракуратура.

Дата суда, меркавана, будзе прызначана на працягу месяца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства