viasna on patreon

Палітзняволеную Юлію Макась асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы

2022 2022-09-21T14:47:55+0300 2022-09-21T14:47:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/makas_yulia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што ў канцы чэрвеня палітзняволеную Юлію Макась асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Суддзя Вольга Емельянчанка прызнала яе вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Прысуд вынесены ў судзе Савецкага раёна 28 чэрвеня 2022 года. Яе вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Да затрымання Юлія працавала кухарам.

Яе прызналі вінаватай у тым, што яна прыняла ўдзел у адным з Маршаў у Мінску — згодна з абвінавачаннем, "прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі". Так, абвінавачанне было ўпэўненае, што Юлія публічна выкрыквала лозунгі, здзяйсняла блакіроўку руха транспарта, перакрывала праезную частку, пляскала ў далоні, адмаўлялася падпарадкавацца ўладзе. Пры гэтым яна дзейнічала "сумесна з групай асобаў па папярэдняй змове". 

Юлія Макась прызнала віну, але адзначыла, што не пляскала ў далоні. Яна прыняла ўдзел у мерапрыемстве, таму што было добрае надвор'е, і яна хацела пашпацыраваць. Жанчына таксама некалькі разоў выйшла на праезную частку, каб зрабіць фотаздымкі. Яны і сталі адным з асноўных доказаў абвінавачання.

Арышт на маёмасць жанчыны зняты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства