viasna on patreon

Два з паловай гады калоніі — за каментар па "справе Зельцэра"

2022 2022-09-21T15:21:52+0300 2022-10-01T15:52:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/phone_chat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Дрыбінскага раёна асудзіў на два з паловай гады пазбаўлення волі магілёўца Паўла Белагалова паводле "справы Зельцэра".

Дрыбінскі раённы суд прызнаў вінаватым магілёўца Паўла Белагалова ў "абразе прадстаўніка ўлады" паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса РБ.

Згодна з матэрыяламі справы, Белагалоў у верасні 2020 года пакінуў негатыўны каментар у дачыненні да аднаго з сілавікоў у адным з пратэстных паблікаў «Вконтакте».

Затрымалі Паўла праз год, у верасні 2021, калі ён адрэагаваў ва «ВКонтакте» на здарэнне ў кватэры праграміста Андрэя Зэльцэра, падчас якога быў застрэлены супрацоўнік КДБ Дзмітрый "Нірвана" Федасюк. Дадзены каментар таксама лёг у аснову крымінальнай справы.

Па выніках судовага працэсу, які расцягнуўся на чатыры пасяджэнні, суд Дрыбінскага раёна прысудзіў Паўла Белаголава да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь (3,2 тыс.рублёў).

Вядома, што першапачаткова яму таксама інкрымінавалі арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса, але гэтае абвінавачанне ў выніку снялі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства