viasna on patreon

Жыхара Магілёва асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за жаданне ваяваць на баку Украіны

2022 2022-09-21T15:50:13+0300 2023-05-30T11:36:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/karpau-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскім абласным судзе 21 верасня вынесены прысуд жыхару Магілёва Яўгену Карпаву, абвінавачанага паводле ч. 1 арт. 14 ч. 1 арт. 361-3 (замах на ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў) — два з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу ў закрытым пасяджэнні разглядала суддзя Галіна Святко.

Яўген Карпаў у судзе.
Яўген Карпаў у судзе

Яўгена Карпава, меркавана, затрымалі 3 чэрвеня 2022 года. Згодна з матэрыяламі справы Карпаў, з лютага па май 2022 года "з мэтай уступлення ў асобны Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага для ўдзелу на тэрыторыі Украіны ў яго дзейнасці, а таксама ўзброеным канфлікце і ваенных дзеяннях без упаўнаважання Рэспублікі Беларусь сабраў пры дапамозе розных інфармацыйных рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт звесткі аб парадку ўступлення ў такое фарміраванне". Вядома, што Карпаў даслаў ліст у СБУ з просьбай дапамагчы яму далучыцца да палка Каліноўскага. Беларускія сілавікі затрымалі яго ў чэрвені пры спробе перасекчы мяжу. 

За тыдзень да пачатку суда, 19 жніўня, у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля над Карпавым адбыўся суд па адміністрацыйнай справе. Карпаў "на суд не з'явіўся" — з чэрвеня ён утрымліваецца ў СІЗА-3. Яўгена абвінавацілі ў рэпостах з "экстрэмісцкіх" тэлеграм-каналаў паводле арт. 19.11 КаАП. Суддзя Сяргей Салоўскі прызнаў Карпава вінаватым і прызначыў яму штраф у памеры 480 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства