viasna on patreon

Асабістыя дадзеныя сілавікоў перадала ў тэлеграм-каналы: у Мінску судзяць Таццяну Колас

2022 2022-09-22T14:58:23+0300 2022-09-28T12:09:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/photo_2022-09-22_11-24-15.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Колас.

Таццяна Колас.

У Мінскім гарадскім судзе 22 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы 41-гадовай Таццяны Колас, якую абвінавачваюць у тым, што нібыта яна перадала асабістыя дадзеныя тэлеграм-каналу "Черная Книга Беларуси".

Агулам Таццяну абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 203-1 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных;
  • ч. 3 арт. 130 – распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці;
  • ч. 3 арт. 352 – неправамернае завалоданне кампутарнай інфармацыяй;
  • ч. 3 арт. 426 – перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Судовы працэс вядзе суддзя Алена Шылько.

27 чэрвеня 2022 года праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што жанчына працавала ў адной з дзяржаўных кампаній і мела доступ да асабістых дадзеных сілавікоў — іх яна, быццам, і перадала тэлеграм-каналу "Черная Книга Беларуси".

Сілавікі сцвярджаюць, што жанчына нібыта самастойна прыйшла "здавацца" ў міліцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства