viasna on patreon

Заява праваабаронцаў аб прызнанні чатырох палітычных зняволеных

2022 2022-09-23T15:54:01+0300 2023-02-27T15:43:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kiev-obl-mik-avchinnikau-boec-9.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

23 верасня 2022 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя пратэсныя дзеянні выкарыстоўваецца ўладамі для падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства стала больш жорсткім і дапоўненым новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

У пазасудовым парадку МУС і КДБ адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкавалі дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і праводзімай ім палітыцы. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягненню да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так:

Павел Піскун асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК за перадачу звестак і відэа аб перамяшчэнні расійскай ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі ў тэлеграм-канал;

Дзяніс Сасункевіч асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК;

Антон Малюга асуджаны ў закрытым пасяджэнні да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4, ч. 1 арт. 375-1 за перадачу звестак аб размяшчэнні вайсковых частак на тэрыторыі Беларусі ва Украіну і высланыя тэксты ў тэлеграм-канал;

Ацэньваючы гэтую інфармацыю ў кантэксце грамадска-палітычных падзей пасля 24 лютага 2022 г., асноўнай падзеяй якіх стала ваеннае ўварванне Расійскай Федэрацыі ва Украіну і акты антываеннага пратэсту і салідарнасці з народам Украіны, мы прыходзім да высновы аб тым, што ў дадзеных выпадках грамадзяне перасьледуецца з-за іх палітычных перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў, распаўсюджвання інфармацыі і асацыяцыі. Таксама ў гэтым кантэксце змянілася ацэнка грамадскай небяспекі ўдзелу грамадзян Беларусі ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі Украіны ў складзе воінскіх фарміраванняў, створаных украінскай дзяржавай.

Андрэй Маслаў асуджаны за падрыхтоўку да ўдзелу ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы – ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў суверэннай Украіны па ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 КК да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Паўла Піскуна, Дзяніса Сасункевіча, Антона Малюгу, Андрэя Маслава;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі ПЭН;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Human Constanta.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства