У Лунінцы прызначана дата суда за абразу службовых асоб у сувязі з катастрофай вайсковага самалёта
Судом Лунінецкага раёна прызначаная дата разгляду крымінальнай справы 58-гадовага мясцовага жыхара Сяргей Глівенкі, абвінавачанага ў публічнай абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
Згодна з матэрыяламі справы, Сяргей Глівенка, знаходзячыся нібыта ў нецвярозым стане ў траўні 2021 года, з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, дзе ён на той час знаходзіўся, у сацыяльнай сетцы Facebook у групе “АТН: Навіны Беларусі і свету” пад відэазапісам сюжэту “У Беларусі развіталіся з лётчыкамі-героямі Андрэем Нічыпорчыкам і Мікітам Куканенкам. Панарама" размясціў паведамленні цынічнага характару.
У іх ён здзекаваўся з памяці загінулых лётчыкаў, якія згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб статусе вайскоўцаў” з'яўляліся прадстаўнікамі дзяржаўнай улады і знаходзіліся пад абаронай дзяржавы.
У лютым 2022 года абвінавачаны прыбыў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, дзе быў адразу затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў.