viasna on patreon

Калегі і еўрапейскія палітыкі павіншавалі Алеся Бяляцкага з юбілеем

2022 2022-09-26T17:59:00+0300 2022-09-27T15:11:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fdgdyzgxgai9olf.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алесю Бяляцкаму, кіраўніку Праваабарончага цэнтра "Вясна" і палітычнаму зняволенаму, 25 верасня споўнілася 60 гадоў. Гэта не першы дзень нараджэння, які яму даводзіцца правесці за кратамі. Салідарнасць з Алесем праявілі вядомыя палітыкі і калегі-праваабаронцы.

Арганізацыя RightLivelihood у віншаванні для Бяляцкага адзначыла, што ён атрымаў узнагароду RightLivelihood за намаганні ПЦ "Вясна" па прасоўванні дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Артур Міхальскі, пасол Польшчы ў Беларусі, павіншаваў Алеся Бяляцкага і нагадаў, што ён з'яўляецца лаўрэатам прэміі «Арол» імя Яна Карскага за мужнасць у барацьбе за правы чалавека.

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі і старшыня
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі і старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі

Паўліна Клюге, аператыўная дырэктарка ў Östgruppen, напісала:

"Я спытала яго, ці не баіцца ён застацца ў Беларусі і трапіць у турму, але Алесь не планаваў пакідаць краіну « Ён хацеў застацца там і змагацца за свабодную і дэмакратычную Беларусь".

Аляксандр Шодзін з фонду "Дом правоў чалавека" прысвяціў свой першы марафон Алесю Бяляцкаму.

Аляксандр Шодзін, фонд
Аляксандр Шодзін, фонд "Дамоў правоў чалавека"

Фонд таксама выступіў з кароткай заявай:

"Сёння мы адзначаем 60-годдзе беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. На жаль, у дзень, які павінен быць выключна радасным, Алесь знаходзіцца за кратамі ў Беларусі ў пакаранне за сваю законную праваабарончую дзейнасць. Алесь Бяляцкі ўжо другі раз становіцца палітвязнем, ён ужо знаходзіўся ў зняволенні са жніўня 2011 па чэрвень 2014 года. Разам з прадстаўнікамі Дома правоў чалавека мы паўтараем наш заклік вызваліць яго і ўсіх 1340+ палітычных зняволеных у Беларусі".

Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў асудзіла ўмовы, у якіх утрымліваецца Алесь Бяляцкі, і заклікала ўлады вызваліць яго і іншых смелых і несправядліва арыштаваных і асуджаных праваабаронцаў.

Нікола Бір, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента і сімвалічная "хросная" Бяляцкага, адзначыла, што Алесь – адзін з найвялікшых абаронцаў правоў чалавека ў Беларусі, які заплаціў самую высокую цану – аддаў сваю свабоду – за барацьбу супраць парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

"Сёння дзень нараджэння Алеся Бяляцкага. Я рашуча асуджаю яго палітычна матываванае заключэнне і патрабую неадкладнага вызвалення яго і ўсіх астатніх палітычных зняволеных! Міжнародная супольнасць павінна працягваць аказваць ціск на беларускую дзяржаву!"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства