viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-09-27T16:14:23+0300 2022-11-10T14:41:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_mal.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 27 верасня:

Падзея: За кратамі старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі сустрэў 60-годдзе, а праваабаронцу “Вясны” Леаніду Судаленку споўнілася 56 гадоў.

“Я памятаю, як Алесь казаў, што ёсць такая правабарончая праца: сядзець у турме, быць у зняволенні”.

Тым часам палітзняволеную валанцёрку “Вясны” Таццяну Ласіцу нечакана вызвалілі з калоніі.

Па-за межамі: Мір і палон, вайна і адмова ад расійскага грамадзянства. Як прайшла акцыя салідарнасці з Украінай, якую праваабаронцы з розных краін зладзілі каля Расійскай амбасады ў Вільні?

Каментар: Што ведаюць нарвежцы пра Беларусь і як па-асабліваму для грузінаў бачыцца вайна ва Украіне? Думкамі дзеляцца дарадчыца Фонда Дамоў правоў чалавека з Осла і прадстаўніца Дома правоў чалавека з Тбілісі:

“Мы памянялі афіцыяльную назву краіны з Hviterussland на Беларусь”.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні TonqiXod.

Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2019/06/2022-09-27_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства