viasna on patreon

"Вясне" ўручаць ўзнагароду "Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі"

2022 2022-09-27T17:58:13+0300 2022-09-27T17:58:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/clooney_foundation.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дарэн Уокер, прэзідэнт Фонду Форда, і Амаль і Джордж Клуні

Дарэн Уокер, прэзідэнт Фонду Форда, і Амаль і Джордж Клуні

29 верасня ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы Фонд Клуні "За справядлівасць" і Фонд Форда правядуць першую ў гісторыі цырымонію ўручэння прэміі Албі.

Названая ў гонар суддзі Албі Сакса, вядомага сваім гераічным імкненнем пакончыць з апартэідам ў Паўднёвай Афрыцы, Прэмія Албі будзе ўручацца мужным абаронцам справядлівасці, якія падвяргаюцца вялікай рызыцы за сваю дзейнасць.

"Мы лічым, што правасуддзя трэба дамагацца — яна не даецца проста так. Таму, калі журналістаў саджаюць за краты толькі за тое, што яны выконваюць сваю працу, мы спрабуем выцягнуць іх з турмы. Калі маладым дзяўчатам адмаўляюць у праве вучыцца, працаваць або выходзіць замуж, калі яны хочуць, мы дапамагаем ім змагацца за свае правы праз суд. Калі меншасці падвяргаюцца генацыду, мы дапамагаем ініцыяваць судовыя працэсы супраць злачынцаў", — выказаліся Джордж і Амаль Клуні, сузаснавальнікі фонду Клуні»за справядлівасць".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" апынуўся сярод лаўрэатаў прэміі. "Вясна" атрымае ўзнагароду "Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі" за бясстрашнае і прафесійнае дакументаванне парушэнняў правоў чалавека і абарону свабоды ў Беларусі. Некалькі прадстаўнікоў "Вясны" знаходзяцца за кратамі, а некаторыя былі вымушаныя бегчы з краіны з-за сваёй працы.

"Мы бачым, што напады на журналістаў, праваабаронцаў, жанчын, ЛГБТК і меншасці становяцца ўсё больш частымі ва ўсім свеце, пры гэтым адказнасць за іх практычна не надыходзіць. З дапамогай прэміі Албі мы спадзяемся прыцягнуць увагу да адважнай дзейнасці нашых лаўрэатаў і да найважнейшага значэння свабоды прэсы, права на пратэст і антыдыскрымінацыйных прынцыпаў у цэлым", — дадаў Дарэн Уокер, прэзідэнт Фонду Форда.

Мішэль Абама, Мэрыл Стрып, Оскар Айзек, Дуа Ліпа, Алоэ Блэк, Джон Олівер, Джулія Робертс, Надзя Мурад, Брус Спрынгсцін і Паці Скелфа — вось толькі нешматлікія з тых, хто пагадзіўся прыняць удзел у цэрэмініі і выступіць ад імя лаўрэатаў.

Місія Фонду Клуні заключаецца ў забеспячэнні правасуддзя для стварэння свету, дзе правы чалавека абароненыя і ніхто не стаіць вышэй за закон. Фонд працуе больш чым у 40 краінах, аказваючы бясплатную юрыдычную падтрымку ахвярам парушэнняў правоў чалавека. Мэта арганізацыі — абараніць тых, хто пераследуецца, і забяспечыць прыцягненне вінаватых да адказнасці, надаючы асаблівую ўвагу абароне жанчын, журналістаў, абаронцаў дэмакратыі і меншасцяў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства