Стаматолагу-артапеду Дураеву суд прадставіў час для аплаты маральнай шкоды пацярпелым
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 27 верасня пад час працэсу над стаматолагам-артапедам медыка-санітарнай часткі "Гродна Азот" Аляксандрам Дураевым абвешчаны перапынак, каб даць магчымасць абвінавачанаму выплаціць маральную шкоду пацярпелым па справе.
Урача абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 1 арт. 368 і ч. 2 арт. 367), а таксама ў незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса).
Судовы працэс вядзе Віталь Лабоцкі.
Высветлілася, што суд пачаўся яшчэ 28 красавіка 2022 года, але разгляд прыпынілі для правядзення комплексных лінгвістычных экспертыз.
Паўсотню разоў абразіў Лукашэнку і Барсукова: у Гародні судзяць стаматолага-артапеда
Пацярпелыя па справе на суд ізноў не з’явіліся.
Напачатку судовага працэсу абаронца Аляксандра Дураева хадайнічаў аб прадстаўленні абвінавачанаму банкаўскіх рэквізітаў для аплаты нанесенай пацярперым маральнай шкоды, якую яны заявілі суду.
Бок абвінавачання і суд пагадзіліся і прадставілі Дураеву час да 29 верасня.