viasna on patreon

Затрыманні ў Мінску, новыя "экстрэмісцкія" паблікі: хроніка пераследу 28 верасня Дапоўнена

2022 2022-09-28T14:03:00+0300 2022-09-29T07:59:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/laman-peratrus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Раніцай у Мінску затрымалі мужа і жонку

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне Сяргея і Вольгі Ламан. Сёння раніцай да іх прыйшлі сілавікі і правялі ператрус, пасля якога мужа і жонку затрымалі. Дома ў іх засталіся двое непаўнагадовых дзяцей.

Паводле папярэдняй інфармацыі, супраць Вольгі і Сяргея можа быць распачата крымінальная справа. Па якім артыкуле — невядома.

Так выглядае кватэра затрыманых пасля ператрусу.


У Мінску затрыманая 24-гадовая дзяўчына

У Мінску супрацоўнікі ГУБАЗ раніцай 27 верасня затрымалі Анастасію Кізім. Бацькам дзяўчыне паведамілі, што яе “праблемы з законам”.

Разам ў ёй ва ўпраўленне ГУБАЗ на Рэвалюцыйную, 3 паехаў і яе бацька Сяргей Кізім.

З таго часу і ён не выходзіць на сувязь. Таксакма прапала і маці дзяўчыны.


Папаўненне ў спісе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў

Тэлеграм-каналы "Дзікае Паляванне" і "АЧК-Беларусь" прызнаныя "экстрэмісцкімі".

Адапаведныя рашэнні прынялі суд Ленінскага раёну Гродна і суд Баранавіцкага раёну.


Галоўнага рэдактара “Бабруйскага кур’ера” асудзілі другі раз

Анатоль Санаценка.

27 верасня Анатоль Санаценка павінен бый выйсці на волю пасля 15 сутак. Але адбыўся другі суд. Далі яшчэ 14 сутак. Яму не дазволілі скарыстацца паслугамі адваката, піша @bajby.

19 верасня сайт “Бабруйскага кур’ера” перастаў адчыняцца як у Беларусі, так і за мяжой. Не дапамагае нават VPN. Прычыны блакавання сайта невядомыя.


Спецыяльную вытворчаць плануюць ужыць да "Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці"

Пад час спецыяльнага брыфінгу Следчага камітэта начальнік Галоўнага следчага ўпраўлення Яўген Архірэеў паведаміў, што “падрыхтаваны матэрыялы для пачатку спецыяльнага мерапрыемства ў дачыненні да кіраўнікоў і ўдзельнікаў "Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці", якія звярталіся да замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый з заклікамі байкатаваць правядзенне ў Беларусі шэрагу спартыўных мерапрыемстваў і не дапускаць нашых спартсменаў да спаборніцтваў."

Такія захады плануецца выкапрыстаць і з дачыненні да ўдзельнікаў "Каардынацыйнага Савета", праваабарончага цэнтра "Вясна".


ГУБАЗіК затрымаў жыхара "Плошчы пераменаў"

Паводле сілавікоў, 40-гадовы Алег Самсонаў нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і перакрываў рух транспарту, распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама пісаў абразлівыя каментары.


Адвакатку Вікторыю Гулькову не выпусцілі з «сутак»

Арыштаваная на 15 сутак адвакатка Вікторыя Гулькова не выйшла пасля «сутак». У ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна кажуць, што яе няма. Меркавана, яна знаходзіцца ў адным з мінскіх РУУСаў. Яе муж адвакат Міхаіл Макараў затрыманы ў межах крымінальнай справы. Па якім артыкуле – невядома.

Нагадаем, Вікторыю і Міхаіла затрымалі 12 верасня і асудзілі ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэміскіх матэрыялаў). У «пакаяльным відэа», апублікаванае ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў, Вікторыя казала, што яе затрымалі за рэпост з тэлеграм-канала «Вясны».


Затрыманы супрацоўнік прадпрыемства "Брэстгазаапарат"

Учора ў Берасці быў затрыманы 52-гадовы Чарняк Сяргей Пятровіч. Ён захапляецца велаяздой, з 2006 года працуе на "Брэстгазаапараце", вынікае з яго сацсетак.

Дакладная прычына затрымання брэсцкай "Вясне" невядомая. Папярэдне, мужчыну маглі абвінаваціць у" распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў " (частка 2 артыкула 19.11 КаАП).

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства