viasna on patreon

Затрыманні і новыя "экстрэмісцкія матэрыялы": хроніка пераследу 4 кастрычніка

2022 2022-10-04T16:38:50+0300 2022-10-05T14:14:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kus-za-belarus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

«Кусь за Беларусь», «Не маўчы па-беларуску» і часопіс «Казкі-Краскі». Экстрэмісцкімі матэрыяламі прызналі змесціва некаторых міжнародных пасылак

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 30 верасня прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі змесціва некаторых міжнародных пасылак. У спісе каля 70 пазіцый, сярод якіх паштоўкі, майкі, нашыўкі, часопісы, налепкі, кубкі і іншыя сувеніры.

«Экстрэмісцкімі», сярод іншага, прызнаныя каляндар «Не маўчы па-беларуску» за 2021 год, паштоўкі з тэкстам «Па ашчушчэнию пальцы уже синие» і «Там жыццё рай, дзе свабоды край», налепка «Верым! Можам! Пераможам!», магніт з аўтазакам «Wеlсоme tо Веlагus», світшот з катом у кароне, ля лап якога ляжыць меч і шчыт з крыжам і надпіс «Кусь за Беларусь», часопіс з коміксамі «Казкі-Краскі».


Тэлеграм-чат «Каментатарская» прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Там у асноўным піша акаўнт з назвай рэгіянальнага медыя «Першы рэгіён», паведамляе @viasna_brest. 

30 верасня ганцавіцкая суддзя Аксана Зоткіна разглядала прапанову мясцовага пракурора Аляксандра Гурбановіча аб прызнанні «экстрэмісцкімі матэрыяламі».


Мінінфарм абмежаваў доступ да інтэрнет-рэсурса marketing.by

Як піша ведамства, на партале «размяшчалася інфармацыя, забароненая да распаўсюджвання».


Пацвердзілася інфармацыя пра затрыманне былога дэпутата Вярхоўнага Савету Паўла Знаўца

«Пакаяльнае відэа» з ім з'явілася на праўладным тэлеграм-канале. На ім мужчына «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Раней паведамлялся, што Знавец знаходзіцца на Акрэсціна.


У Баранавічах зноў затрымалі «афганца» Генадзя Борыса

У жніўні яму прызначылі 800 рублёў штрафу за тое, што ён «ацаніў публікацыю з «экстрэмісцкай» інтэрнэт-старонкі, чым распаўсюдзіў яе інфармацыйную прадукцыю».


Палітзняволеную Алену Гнаук пазбавілі перадач і спатканняў

Алена Гнаўк

Палітзняволеную актывістку з Пружанаў Алену Гнаук 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію № 4. У лістах яна піша, што ў калоніі яе не змяшчалі ў ШІЗА, але часткова пазбавілі перадач і спатканняў. Пры гэтым, яна па-ранейшаму бадзёрая духам і энергічная, здароўе ў норме, а таксама просіць перадаць усім велізарнае прывітанне і чакае лістоў з волі.

Нагадаем, 17 чэрвеня палітзняволеную асудзілі на тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў. Алену прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Перад этапам у калонію палітзняволеную больш за паўтара месяца ўтрымлівалі ў штрафным ізалятары баранавіцкага СІЗА.

Даслаць лісты і паштоўкі Алене можна па адрасе: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 8 атрад, Алене Пятроўне Гнаук

Напісаць анлайн.


Сілавікі затрымалі блогера-мільённіка Улада Белавусава — у яго 2,1 млн падпісантаў у TіkTok

Пакаянае відэа з Белавусавым з'явілася на адным з праўладных тэлеграм-каналаў, паведамляе @mediazona_by.

«На відэа ў TikTok з 2020, на якіх адлюстраваны яго ўдзел у беспарадках і перакрыццях дарог. Але галоўнае, блогер відавочна нагнятаў сітуацыю і заклікаў іншых парушаць Закон», — пішуць аўтары канала.


За «фінансаванне экстрэмісцкіх арганізацый» затрыманы 45-гадовы жыхар Гомеля

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 45-гадовага галоўнага інжынера завода ААТ «Мілкавіта» Аляксандра Стругальскага. Паводле сілавікоў, мужчына «спрабаваў сарваць правядзенне Рэспубліканскага рэферэндуму»,а таксама дасылаў грошы ў фонд BySol.

Матэрыялы перададзены ва УСК па Гомельскай вобласці для ўзбуджэння крымінальнай справы па арт.361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання).


Восем сілавікоў у поўным абмундзіраванні і з георгіеўскімі стужкамі прыйшлі затрымліваць жанчыну з-за каментара ў інтэрнэце

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа затрымання 35-гадовай жыхаркі вёскі Копішча Вольгі Раманцовай.

На «пакаяльным» відэа жанчына «прызнаецца» ў тым, што была падпісаная на дваровыя чаты, а год таму пакінула абразлівы каментар пра суддзю. Паведамляецца, што супраць Вольгі распачата крымінальная справа.

Прыйшлі затрымліваць жанчыну ажно восем сілавікоў у поўным абмундзіраванні і са шчытамі. На амуніцыі некаторых з іх былі прымацаваныя георгіеўскія стужкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства