viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-10-04T17:32:47+0300 2022-11-10T15:41:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_mal.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 4 кастрычніка:

Падзея: У межах 10-га Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі, які прайшоў у Каўнасе, 1 кастрычніка адбылася прэзентацыя кнігі Таццяны Астроўскай "Культура і супраціў. Інтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі". Яе рэдактар — старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, які цяпер за кратамі. Перакладчык — Алег Жлутка, які стаў бежанцам. А Уладзімір Валодзін, які звярнуў увагу выдавецтва “Вясны” на манаграфію Астроўскай, некалькі разоў сядзеў на сутках.

Кніга ахоплівае перыяд 1968-1988, але, які лічыць аўтарка, "гісторыя няскончаная, бо сёння грамадства сутыкаецца з беспрэцэдэнтнымі  рэпрэсіямі".

Каментар эксперта: Спецыяльная вытворчасць, завочныя суды і адпаведны тэлеграм-канал, дзе публікуюцца звесткі пра людзей, у дачыненні да якіх распачалі гэтую самую вытворчасць. З усім гэтым разбіраемся разам з юрысткай ПЦ “Вясна” Святланай.

Каментар: Следчы камітэт Беларусі пачаў "спецыяльную вытворчасць" у тым ліку і ў дачыненні да праваабаронцы "Вясны" Змітра Салаўёва. Што думае сам праваабаронца наконт гэтага?

Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2019/06/2022-10-04_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства