Мужчыну асудзілі да сямі гадоў калоніі за перадачу дадзеных і "захоўванне боепрыпасаў"
У Гродзенскім абласным судзе 51-гадовага мінчука Валерыя Барзенку асудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма. Суддзя Віктар Сянько прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 і ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса.
Яго прызналі вінаватым у тым, што ў лістападзе 2020 года і сакавіку 2021 года ён накіраваў у тэлеграм-боты "дэструктыўных каналаў" інфармацыю пра свайго былога кіраўніка. У наступным яе размясцілі рэсурсы, праз якія "здзяйснялася супрацьпраўная дзейнасць у складзе экстрэмісцкіх фармаванняў". Таксама згодна з абвінавачаннем, размяшчэнне інфармацыі, атрыманай ад Барзенкі, пацягнула за сабой "іншыя цяжкія наступствы".
Таксама яго прызналі вінаватым у тым, што ён набыў і захоўваў боепрыпасы да нарэзнай агнестрэльнай зброі.