viasna on patreon

Па 2,5 года "хатняй хіміі" двум мужчынам — за ўдзел у Маршы

2022 2022-10-05T17:07:10+0300 2022-10-05T17:25:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh-minsk-2020-10-04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 верасня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна мінчукоў Аляксандра Бардзіна і Паўла Варанько прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Кожнага з іх асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Мужчын вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Прысуд вынесла Юлія Шчоткіна.

Паводле абвінавачання, кіроўца Бардзін і спецыяліст па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Варанько "прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і былі спалучаныя з непадпарадкаваннем супрацоўнікам улады". Іх дзеянні пацягнулі за сабой парушэнне працы транспарта і прадпрыемства. Пры гэтым яны нібыта дзейнічалі сумесна і ўзгоднена з іншымі людзьмі, блакавалі дарогу транспарту.

Бардзін прызнаў віну і распавёў, што ў той дзень сустрэўся з Варанько ў кафэ, пасля гэтага яны накіраваліся да плошчы Свабоды ў Мінску, дзе ўбачылі натоўп пратэстоўцаў. Яны вырашылі паглядзець, што там адбываецца, пешшу пайшлі да гандлёвага цэнтра "Сталіца", непадалёк ад якога выйшлі на праезную частку на некалькі хвілін, каб зрабіць фотаздымкі на памяць. Мужчына распавёў, што яны не чулі патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі, і пасля фотаздымка пайшлі дадому. Варанько таксама прызнаў віну і пацвердзіў паказанні Бардзіна.

Абодва абвінавачаныя пазналі сябе на фотаздымках, якія знаходзіліся ў матэрыялах справы. На іх "адлюстраваныя абвінавачаныя, якія здзейснілі блакіроўку руху транспарту ў сувязі з прыняццем удзелу ў несанкцыянаваным масавых мерапрыемстве".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства