viasna on patreon

Суд над палітзняволеным журналістам Сяргеем Сацуком працягнецца да 13 кастрычніка

2022 2022-10-06T08:56:00+0300 2022-10-06T09:41:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sacuk-siargej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cяргей Сацук

Cяргей Сацук

У Мінскім гарадскім судзе працягваецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага журналіста Сяргея Сацука.

Справу журналіста разглядае суддзя Святлана Бандарэнка. Менавіта гэта гэтая суддзя адправіла за краты журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч за матэрыял пра смерць Рамана Бандарэнкі.

Палітзняволенага Сяргея Сацука затрымалі 8 снежня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце. 

Як стала вядома пазней, журналіста вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 130 (распальванні іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).

Судовы працэс пачаўся 23 верасня.  Як удакладнілі карэспандэнту БАЖ родныя падсуднага, папярэдне судовыя пасяджэнні распісаныя да 13 кастрычніка. Цягам гэтага часу будуць вывучацца матэрыялы справы па ўсіх трох артыкулах абвінавачання, а таксама позвамі выклікаюцца для апытання сведкі. 

Наступнымі этапамі стануць спрэчкі бакоў, апошняе слова падазраванага ў “злачынствах” і агучванне прысуду, паведамляе Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.

І хоць Сяргей Сацук выступае фігурантам трох вонкава не звязаных крымінальных спраў, аднак, як мяркуюць назіральнікі, падстава для пераследу адна — гучныя расследаванні, якія перадусім тычыліся маштабнай карупцыі ў медыцынскай галіне. На падставе здабытых фактаў ён расказаў пра беспрэцэдэнтныя “адкаты” за пастаўку дарагога абсталявання; закупку незарэгістраванай вакцыны, якую фактычна апрабоўвалі на беларускіх дзецях; фальсіфікацыю лічбаў распаўсюду  COVID-19 у Беларусі. І ўсё гэта пры ўхваленні кантрольнага ведамства — Міністэрства аховы здароўя. 

25 сакавіка 2020 года — літаральна праз дзень пасля чарговага расследавання – па яго прыйшлі сілавікі. Паралельна набірала абароты "справа ўрачоў" — усе факты, выкладзеныя раней журналістам, пацвердзілі праваахоўныя органы. У выніку пракурор змяніў меру стрымання пад падпіску аб невыездзе.

У спакоі пакінулі ненадоўга: Сяргея Сацука ізноў затрымалі 8 снежня 2021 года фармальна па старой справе аб "атрыманні хабару". У той жа дзень рашэннем Міністэрства інфармацыі быў заблакаваны доступ да сайта ej.by. А ўжо ў няволі справа пачала абрастаць новымі эпізодамі – дадаліся крымінальныя артыкулы “распальванне варажнечы” і “перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў”.

У Мінску судзяць палітзняволенага журналіста, рэдактара “Ежедневника” Сяргея Сацука

Раней, 25 сакавіка 2020 года, Сяргей Сацук ужо затрымліваўся па гэтай жа справе. 26 сакавіка 2020 г. яму была абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. 26 і 27 сакавіка былі праведзены ператрусы ў офісе "Ежедневник" і дома ў Сяргея Сацука.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства