viasna on patreon

Камісарка Савета Еўропы па правах чалавека заклікала краіны-сябры падтрымаць расійскіх і беларускіх праваабаронцаў

2022 2022-10-12T16:25:13+0300 2022-10-12T16:25:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/statement-support-russian-belarusian-hrd-2022-870x489.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камісарка Савета Еўропы па правах чалавека Дуня Міятавіч заклікала краіны-сябры Савета Еўропы аказваць больш падтрымкі расійскім і беларускім праваабаронцам.

"Нядаўняе прысуджэнне Нобелеўскай прэміі міру і прэміі Вацлава Гавела праваабаронцам з Расіі, Беларусі і Украіны з'яўляецца дадатковым прызнаннем міжнароднай супольнасцю той надзвычай важнай ролі, якую праваабаронцы выконваюць у прасоўванні і абароне правоў чалавека для ўсіх, асабліва падчас вайны і крызісу, падобных цяперашняму", — адзначыла Міятавіч.

Яна звярнула ўвагу на тое, што праваабаронцы ў цяперашні момант "маюць патрэбу ў больш рашучай падтрымцы з боку дзяржаў-сябраў Савета Еўропы". Яна таксама прапанавала чатыры меры падтрымкі, неабходныя цяпер:

  • публічна асудзіць парушэнні ў дачыненні да расійскіх і беларускіх праваабаронцаў, асабліва калі яны сутыкаюцца "з ростам судовага пераследу за іх процідзеянне вайне". Таксама заклікаць да вызвалення праваабаронцаў і прыцягнення да адказнасці тых, хто вінаваты ў пераследзе;
  • аказаць падтрымку тым, хто застаецца ў Расіі і Беларусі і працягвае абараняць правы чалавека.

"У прыватнасці, варта працягваць і павялічваць фінансавую дапамогу, гарантуючы пры гэтым бяспеку бенефіцыяраў", — мяркуе Міятавіч.

  • дапамагчы праваабаронцам і іх сем'ям бяспечна перасяліцца ў краіны Савета Еўропы. У тым ліку, забяспечыць доступ да хуткага афармлення віз і гарантаваць абарону ад экстрадыцыі;
  • вылучыць сталае месца жыхарства ў краінах, якія іх прымаюць, палегчыць працу і забяспечыць сацыяльнымі льготамі праваабаронцаў і іх сем'і. 

"Праваабаронцы, валанцёры і незалежныя журналісты, у тым ліку з Расіі і Беларусі, граюць важную ролю ў кантэксце росту вайны ва Украіне. Яны робяць нястомны ўнёсак у падвышэнне інфармаванасці і данясенне праўды да грамадства, часам рызыкуючы ўласнай свабодай, бяспекай і нават жыццём", — заявіла Міятавіч.


Нобелеўскую прэмію міру сёлета атрымалі палітзняволены праваабаронца і заснавальнік "Вясны" Алесь Бяляцкі, расійская праваабарончая арганізацыя "Мемарыял" і ўкраінская праваабарончая арганізацыя "Цэнтр грамадзянскіх свабод".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства