viasna on patreon

Гомельскага пенсіянера судзілі за перадачу дадзеных "Белсату" аб перамяшчэнні расійскай вайсковай тэхнікі

2022 2022-10-14T11:37:27+0300 2022-10-14T12:30:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/homelski-ablasny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскім абласным судзе 12 кастрычніка судзілі Валянціна Федарэнку паводле ч. 1 арт. 361-4 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Піскуноў.

"Радыё Свабодзе" сталі вядомыя падрабязнасці судовага працэса над пенсіянерам.

Валянцін Федарэнка даслаў з кнопачнага тэлефона 160 тэкставых паведамленняў на польскі нумар тэлеканала “Белсат”. За гэта яго абвінавачвалі ў “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”. Валянціну, які мае псіхічнае захворванне, пагражала да шасці гадоў пазбаўлення волі.

У паведамленнях мужчына пісаў пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі ў Гомелі і ўзлёты расійскіх самалётаў з аэрадромаў Гомельскай вобласці.

На судовым пасяджэнні Валянцін прызнаў віну і раскаяўся. Ён заяўвіў, што не ведаў аб тым, што тэлеканал “Белсат” – экстрэмісцкае фармаванне. Нумар тэлефона ён даведаўся праз тэлевізар, які падлучаецца да інтэрнэта. Пазней тэлевізар забралі “як сродак здзяйснення злачынства”.

Паводле крыніцы “Свабоды” Валянцін мае невылечнае псіхічнае захворванне. Дыягназ паставілі яшчэ ў 80-я гады. Пазней пенсіянер не звяртаўся да лекараў.

“Цяпер суддзя і пракурор не ведаюць, што з ім рабіць. Бо на судзе высветлілася, што яго яшчэ ў 80-х прызналі неадэкватным, такім, хто не адказвае за свае ўчынкі, доўга лячылі ў псіхіятрычным стацыянары. Цяпер жа экспэртыза прызнала яго адэкватным. І толькі дакументы са шпіталя спынілі працэс, бо ўжо меўся быць прысуд”, — патлумачыла крыніца.

На судзе экспертка пацвердзіла, што захворванне невылечнае і можа быць толькі рэмісія. Федарэнку накіравалі на новую судовую экспертызу.

“Апроч псіхіятрычнага дыягназу, у яго праблемы з фізічным здароўем. У яго выразалі грыжу, ён не можа сядзець, толькі ляжаць ці стаяць, ёсць іншыя праблемы. А чалавека трымаюць у СІЗА”, — дадала крыніца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства