Мужа і жонку асудзілі да калоніі. Дома ў іх засталіся двое дзяцей
https://spring96.org./be/news/109419
2022
2022-10-14T12:10:40+0300
2022-10-14T12:10:40+0300
2022-10-14T12:45:33+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/paulovichy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
13 кастрычніка ў судзе Партызанскага раёна Мінска да калоніі асудзілі мужа і жонку: палітзняволеную Алену і Дзмітрыя Паўловічаў. Алене прысудзілі два года, а Дзмітрыю — 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Прысуд вынес Міхаіл Макарэвіч.
Сужэнцаў прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Алена Паўловіч — гаспадыня салону друку "Ліса" з Барысава. Іх разам з мужам затрымалі напрыканцы ліпеня 2022 года. Пры вобшуку сілавікі прымусілі Алену здзіраць са сцяны бел-чырвона-белыя шпалеры.
На волі ў мужа і жонкі засталіся двое непоўнагадовых дзяцей, якія цяпер знаходзяцца з бабуляй. У лістах на волю зняволеныя пішуць, што не губляюць бадзёрасці духу.