viasna on patreon

Хроніка палітычнага пераследу 15 кастрычніка Дапоўнена

2022 2022-10-15T15:37:48+0300 2022-10-15T15:38:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kasciuk-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Былы палітвязень Юры Касцюк у расійскім аэрапорце парэзаў сабе жывот, каб яго не дэпартавалі ў Беларусь

Юрый Касцюк у судзе
Юрый Касцюк у судзе

Нагадаем, палітвязень Юрый Касцюк адбыў тэрмін за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» і 6 студзеня выйшаў на волю. 15 лютага яго затрымалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце «Волейбол по выходным», які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію». Хлопец з'ехаў у Расію, аднак быў затрыманы ў аэрапорце Сочы.

З дапамогай адваката ён падаўся на статус уцекача, пасля адмовы надаць яму прытулак, Юры вырашыў абскардзіць рашэнне. Негледзячы на працэс, 13 кастрычніка прыставы адвезлі Юрыя ў аэрапорт для экстрадыцыі. Як паведамляе dissidentby, пры гэтым яго збівалі па дарозе туды і на зваротным шляху. У аэрапорце Юрый спрабаваў нашкодзіць сабе і парэзаў жывот, каб спыніць катаванні і незаконную экстрадыцыю. Яго вярнулі ў цэнтр часовага ўтрымання іншаземных грамадзян, дзе ён зняў пабоі.

15 кастрычніка павінна была адбыцца сустрэча з адвакатам, але прыставы вывезлі Юрыя ў невядомым накірунку.


У Беразіно быў затрыманы саўладальнік "Студыі нацыянальнай беларускай татуіроўкі 1863" Андрэй Вайцеховіч

Вядома, што затрыманне адбылося ва ўласнай хаце. Некалькі месяцаў таму Андрэй прыехаў з Польшчы. Паводле папярэдняй інфармацыі, цяпер мужчына знаходзіцца ў ІЧУ Беразіно. Прычына затрымання — невядомая.


Палітзняволеную былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну перавялі ў СІЗА-1

Наталлю затрымалі 3 кастрычніка ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах (арт. 342 Крымінальнага кодэксу) і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Затрымлівалі яе мінімум шэсць сілавікоў. Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах. 

Праваабаронцам стала вядома, што Наталля ўжо пераведзена ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства