viasna on patreon

Прысуд палітзняволенаму журналісту Сяргею Сацуку вынесуць 26 кастрычніка: пракурор запрасіў 8 год зняволення Дапоўнена

2022 2022-10-21T09:30:00+0300 2022-10-21T10:00:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sacuk-siargej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cяргей Сацук

Cяргей Сацук

У Мінскім гарадскім судзе 19 кастрычніка працягваўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенага журналіста Сяргея Сацука.

Справу журналіста разглядае суддзя Святлана Бандарэнка. Менавіта яна адправіла за краты журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч за матэрыял пра смерць Рамана Бандарэнкі.

Палітзняволенага Сяргея Сацука затрымалі 8 снежня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце. Да суда ўтрымліваўся ў Следчым ізалятары ў Мінску.

Як стала вядома пазней, журналіста вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 130 (распальванні іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).

Падставай для пераследу журналіста на думку калегаў Сацука, з'явіліся гучныя расследаванні, якія перадусім тычыліся маштабнай карупцыі ў медыцынскай галіне. На падставе здабытых фактаў ён расказаў пра беспрэцэдэнтныя “адкаты” за пастаўку дарагога абсталявання; закупку незарэгістраванай вакцыны, якую фактычна апрабоўвалі на беларускіх дзецях; фальсіфікацыю лічбаў распаўсюду  COVID-19 у Беларусі. І ўсё гэта пры ўхваленні кантрольнага ведамства — Міністэрства аховы здароўя. 

Судовы працэс пачаўся 23 верасня. 

Суд над палітзняволеным журналістам Сяргеем Сацуком працягнецца да 14 кастрычніка

25 сакавіка 2020 года — літаральна праз дзень пасля чарговага расследавання – па яго прыйшлі сілавікі. Паралельна набірала абароты "справа ўрачоў" — усе факты, выкладзеныя раней журналістам, пацвердзілі праваахоўныя органы.

19 кастрычніка на працэсе з удзелам Сяргея Сацука адбыліся фармальныя спрэчкі бакоў, якія ў палітычных працэсах звычайна маюць не самае прынцыповае значэнне. Да таго больш за тры тыдні суддзя Святлана Бандарэнка  вывучала матэрыялы следства і заслухоўвала сведкаў.

Як расказалі службе маніторынгу БАЖ сваякі Сяргея Сацука, агалошванне прысуду прызначанае на 26 кастрычніка ў адкрытым фармаце. І дадаюць, што на юрыдычны цуд з апраўдальным вынікам суда пры такім наборы крымінальных артыкулаў разлічваць наўрад ці даводзіцца. Адзінае, што на нейкіх незразумелых для шырокай грамады момантах падазраваны ў “злачынствах” журналіст зможа засяродзіцца ў сваім апошнім слове.

Cтала вядома, што пракурор запрасіў для Сяргея Сацука 8 гадоў пазбаўлення волі.

Пра гэта "Народнай волі" распавялі блізкія Сяргея.

"Сяргей выглядае па вялікім рахунку нармальна, хаця праблемы з сэрцам нікуды не зніклі, яму ўвесь час патрэбны лекі. Стараецца трымацца бадзёра, каб падтрымаць нас, хаця мы, безумоўна, разумелі, што на апраўдальнае судовае рашэнне надзеі няма", — дадалі яны.

Прысуд журналісту Сяргею Сацуку агучаць 26 кастрычніка.


А між тым, 24 кастрычніка Мінскі гарадскі суд пачне разгляд новай крымінальнай справы супраць журналіста Аляксандра Любенчука. Яго абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства