Майстэрня паштовак салідарнасці. Гісторыя стварэння і рэакцыя былых палітвязняў — у падкасце "Вясна прыйдзе"
У новым выпуску праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" даведаемся пра гісторыю стварэння "Майстэрні паштовак салідарнасці" і паслухаем выказванні ўжо былых палітвязняў, да якіх паштоўкі даходзілі за краты.
"Вясна прыйдзе" · #32.Майстэрня паштовак салідарнасці. Гісторыя стварэння і рэакцыя былых палітвязняў
“Я проста любіла паштоўкі”, — кажа Дар’я Рублеўская, стваральніца ініцыятывы “Майстэрня паштовак салідарнасці”.
Быў каронавірусны час. Пачаліся першыя затрыманні падчас выбарчай кампаніі — вясна 2020-га. Спачатку паштоўкі маляваліся ўласнаруч — а адна з іх нават мела водар бэзу. І яна дайшла!
Паступова палітвязняў усё большала — і паштовак пачало не хапаць. Адзін з першых данатаў — ад таямнічага айцішніка, які набыў цэлы пакет паштовак. А першы кліч аб’яднаў дызайнераў і дызайнерак, якія стварылі адмысловыя дызайны. Потым паштоўкі друкаваліся ў розных серыях і сталі тэматычнымі.
“Паштоўкі гэта проста свет”,
“Такая цеплыня ў грудзях разлівалася”, — кажуць былыя палітвязні.
Але сярод іх чалавек, якому паштоўкі патрэбныя не былі… Усё гэта Дар’я таксама пракаментуе ў падкасце. Карысныя парады таксама будуць!
Цяпер у "Майстэрні паштовак салідарнасці" ёсць адмысловая гугл-форма, дзе любы чалавек можа напісаць тэкст паштоўкі, а валанцёры і валанцёркі ініцыятывы яе дашлюць. Таксама запушчаны збор для падтрымкі Майстэрні.
Як Дар'я Рублеўская захоўвае матывацыю?
“Мае калегі сядзяць у СІЗА, а сяброўкі ў калоніі, — кажа дзяўчына. — Я думаю пра людзей, якія там. А раптам адзін мой ліст з дзесяці дойдзе? Гэта значыць, што чалавек прачытаў цэлі ліст ад мяне! Чалавеку ў зняволенні наўмысна ствараецца вакуум. Гэта пісаць паштоўкі лепей, чым апраметная цішыня”
Пра ўсё гэта слухайце ў 32-м выпуску праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе".
На розных пляцоўках:
- YouTube – з тайм-кодамі!
- Google podcasts
- Apple podcasts
- SoundCloud
- Anchor
- Spotify
- Castbox
Падпісвайцеся на пляцоўкі, каб атрымліваць апавяшчэнні аб новых выпусках!
А з іншымі выпускамі праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" можна азнаёміцца тут.
Пытанні, заўвагі і прапановы пішыце на пошту viasnapryjdzie96@gmail.com