viasna on patreon

У Мінску чакаецца прысуд па справе "тэрарысткі" Вольгі Цыбульскай

2022 2022-10-19T08:09:21+0300 2022-10-19T08:09:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zybulskaya-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Цыбульская

Вольга Цыбульская

У Мінскім гарадскім судзе 19 кастрычніка працягваецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Вольгі Цыбульскай. Жанчыну абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядае суддзя Алена Шылько.

Індывідуальную прадпрымальніцу Вольгу Цыбульскую затрымалі 10 лютага 2022 года і змясцілі пад варту ў СІЗА №1 ў Мінску.

Вольга выхоўвае дваіх дзяцей.

Напачатку ёй былі прад’яўленыя абвінавачанні ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

У ходзе следства Вользе скасавалі абвінавачванне паводле арт. 342, але дадалі ч. 2 арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці).

15 верасня яе прозвішча з’явілася ў спісе “Асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Судовы працэс над Вольгай пачаўся 17 кастрычніка, мяркуецца, што прысуд будзе вынесены сёння.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства