viasna on patreon

Новыя затрыманні, "экстрэмісцкія" матэрыялы і ціск на палітвязняў: хроніка пераследу 19 кастрычніка

2022 2022-10-19T17:14:00+0300 2022-10-19T18:09:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ekadom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Экалагічная арганізацыя «Экадом» прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем"

Нагадаем, улады пазбавілі экалагічную арганізацыю @ecohomeminsk рэгістрацыі ў канцы жніўня 2021 году. Пасля гэтага Беларусь пазбавілі правоў і прывілеяў па міжнароднай экалагічнай канвенцыі.

Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» трапіла арганізацыя «Дапамога», што дзейнічае ў Літве.


Папаўненне ў спісе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў

Сярод іх наступныя:

Telegram-каналы «Esoteric Hitlerism», «РЕАКЦИЯ 2.0», «Протесты в Беларуси»;
Суполка ў Аднакласніках «Витебская Область Перемен»;
Telegram-стыкеры «NaziBall»;
Telegram-чат «Пружаны - это не ваш город».


У Беларусі заблакаваны сайт Праваабарончай ініцыятывы "Журналісты за талерантнасць" —  J4T.by / J4T.info.

"Журналісты за талерантнасць" — найстарэйшая суполка, якая працуе дзеля змяншэння мовы варажнечы і нянавісці ў беларускіх медыях. Пра праблемы з доступам да рэсурса J4T у верасні 2022 года паведамілі карыстальнікі з Беларусі.


Каля Смаргоні спынілі 46-гадовага жыхара Вілейскага раёна — на яго аўтамабілі былі напісаны «праклёны прэзідэнту РФ

Як паведамляе тэлеграм-канал "Право имеют", мясцовы жыхар перавозіў аўтамабіль на лафеце, каб пакінуць на рамонт. Па сцвярджэнні сілавікоў, на бартах аўто былі напісаны «праклёны прэзідэнту РФ».

Спачатку мужчына паведаміў, што аўтамабіль спісалі хуліганы, пакуль ён ездзіў за помпай для кола. У РАУС ён напісаў заяву і ацаніў шкоду амаль у 400 рублёў. Распачалі крымінальную справу.

Але сілавікі прыйшлі да высновы, што мужчына сам распісаў аўтамабіль, каб «хайпануць» і прыдумаў гісторыю з хуліганамі. Па іх версіі, мужчыну чакае пратакол, і, магчыма, крымінальная справа за загадзя ілжывы данос аб злачынстве.


Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў ПКТ на паўгода

Як паведамляе @euroradio, муж Паліны Андрэй Шарэнда атрымаў ад яе ліст, датаваны 13 кастрычніка:

"Ужо 12 кастрычніка фашысты адабралі ў Паліны на склад асабістыя рэчы і ўсе прадукты і змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Прычым кінулі яе туды не на 2 месяцы, як мы думалі спачатку, а на доўгія паўгода. У нечалавечых умовах Паліна прабудзе 6 месяцаў. Яна можа сустрэць і Каляды, і Новы год, і дзень народзінаў, і нават Вялікдзень там у поўнай самоце".

Нагадаем, днямі стала вядома, што супраць жанчыны зноў узбудзілі крымінальную справу за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" ў красавіку Паліну ўжо асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК. Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. Ёй зноў пагражае да двух гадоў калоніі.

Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Паліне Сяргееўне Шарэндзе-Панасюк

Напісаць анлайн


Лецішча 75-гадовай Ніны Багінскай выставілі на аўкцыён за даўгі па штрафах

Як паведамляе "Зеркало", вядецца аб участку плошчай 4,5 соткі ў садовым таварыстве «Фізтэх» у Пухавіцкім раёне. Капітальных будынкаў на ім няма — як значыцца ў паперах, там толькі трухлявая гаспадарчая пабудова.

Аўкцыён адбудзецца 10 лістапада. Пачатковы кошт участку ўсталяваны ў памеры 693 рублёў.

У красавіку Багінскай прызначылі 1600 рублёў штрафу за тое, што яна выйшла са сцягам у цэнтр Мінска на Дзень Волі. Штраф актывістка аплочваць не стала, таму ў дачыненні да яе былі накладзеныя абмежаванні — намесніца старшыні аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска Саранчук забараніла Багінскай паляваць, кіраваць машынай і маламернымі судамі, а аператарам сувязі прадастаўляць актывістцы паслугі інтэрнета, мабільнай сувязі і тэлебачання.


Мінчанку затрымалі за негатыўны каментар аб дзецях з клуба МУС "Рысь"

Як паведамляе "Зеркало", жанчына "рассылала забароненыя пасты і пісала гадасці ў пратэсных чатах". Асабліва падкрэсліваецца, што ў адным з каментароў яна нібыта абразіла бацькоў і дзяцей ваенна-патрыятычнага клуба «Рысь».

У пацверджанне прыводзіцца скрыншот аднаго з чатаў ад 2 кастрычніка, дзе напісаны каментар з фразай: "Детки из б*длосемей".

Гэты каментар быў пакінуты пад прапагандысцкім відэа, на якім выхаванцы клуба «Рысь» усхвалялі Лукашэнку і сілавікоў і пагражалі нейкім "ворагам": "У нас самы лепшы прэзідэнт!", "Спецназ сіла, я пайду ў спецназ", "Змагары, нават не спадзявайцеся".


Інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала "Belarusforum.оrg" і інтэрнэт-сайта "Форум дэмакратычных сіл" прызнаная "экстрэмісцкімі матэрыяламі"

Адпаведнае рашэнне прынятае па заяве пракуратуры горада Мінска.


Інфармацыя дапаўняецца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства