viasna on patreon

Мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі за два каментары

2022 2022-10-22T14:20:41+0300 2022-10-22T14:21:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/phone_chat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Гродна агучаны вырак жыхару Пінска Паўлу Малітвіку. Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса і арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Таксама ён мусіць выплаціць пацярпелым кампенсацыю маральнай шкоды: 1000 рублёў — Андрэю Комару, 1500 рублёў — Віктару Казлоўскаму. Яго прызналі вінаватым у тым, што ў траўні 2020 года ён напісаў два каментары, якія абразілі супрацоўнікаў гродзенскай міліцыі. За каментар у бок Казлоўскага дзяржабвінавачанне папрасіла пакараць Малітвіка 1,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі", а за выказванне ў бок Комара — двума гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Канчатковае пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі атрыманае шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім.

Вядома, што Паўла Малітвіка затрымалі другога верасня 2022 года.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства