viasna on patreon

"Стаялі ў счэпцы, аказвалі супраціў амапаўцам": прысуд у Гомелі за падзеі 2020 года

2022 2022-10-23T13:49:51+0300 2022-10-24T11:50:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel-2020-09-21-3.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя пратэсту ў Гомелі ў верасні 2020 года.

Акцыя пратэсту ў Гомелі ў верасні 2020 года.

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля асудзіў мясцовых жыхароў Дзяніса Самкова і Сяргея Алейніка за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Абвінавачанне тычылася падзеяў верасня 2020 года, што адбываліся ў цэнтры горада.

Судовы працэс вёў суддзя Сяргей Кармановіч.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Дзяніс і Сяргей прыкладна ў перыяд часу з 13 па 17 гадзін 20 верасня, "знаходзячыся у  раёне вуліцы Савецкая і праспекта Перамогі, а таксама на прылеглай да ўказаных участках мясцовасці тэрыторыі, наўмысна, груба парушаючы грамадскі парадак і асновы грамадскай бяспекі, загадзя ўсведамляючы проціпраўнасць сваіх дзеянняў і аказваючы відавочнае непадпарадкаванне законным патрабаванням прадстаўнікоў улады – супрацоўнікаў АУС, якія знаходзіліся пры выкананні сваіх службовых паўнамоцтваў, аб забароне выхаду на праезную частку аўтамабільных дарог вуліцы Савецкая і праспекта Перамогі ў групе з іншымі асобамі, рухаліся ў бок супрацоўнікаў АУС ў “счэпках”.

Пры гэтым і Самкоў і Алейнік гучна крычалі, публічна выкрыквалі розныя лозунгі, выказвалі заклікі да спынення выканання супрацоўнікамі АУС сваіх службовых паўнамоцтваў, аказвалі актыўны супраціў амапаўцам.

Акцыя пратэсту ў Гомель ў верасні 2020 года.

Яны ж, жадаючы пазбегнуць затрымання і прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці па арт.23.34 КаАП [дзейнічаў на той час. заўвага], уцякалі ад супрацоўнікаў міліцыі, зноў збіраючыся ў натоўп і “счэпкі”.

Пазней у той жа дзень яны былі затрыманыя і прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

У судзе Сяргей Алейнік адмовіўся прызнаваць сваю віну цалкам, Дзяніс Самкоў віну прызнаў у поўным аб’ёме.

Суду Алейнік патлумачыў, што ніякіх з інкрымінаваных яму дзеянняў не здзяйсняў. Знаходзіўся там, каб мірна выказаць сваё меркаванне і нязгоду з працэсамі, якія адбываліся ў краіне з прычыны прэзідэнцкіх выбараў. Ішоў з масай людзей у другім ці трэцім "ланцужку", было шумна, людзі крычалі, пляскалі. Разам з тым, шэсце не перашкаджала іншым грамадзянам, якія не якія ўдзельнічалі ў масавым мерапрыемстве, ісці па тратуары, праца арганізацый і устаноў не была парушаная. Далей людзі накіраваліся ў бок будынка цырка, там таксама знаходзіліся супрацоўнікі АМАП. Не жадаючы ім перашкаджаць, пакінуў "счэпку", абышоў збоку ачапленне, пасля чаго непадалёк ад будынка цырка быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Суд, які адбыўся яшчэ 8 чэрвеня,  прызнаў абодвух гамельчукоў вінаватымі і прызначыў Сяргею Алейніку пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў, а Дзянісу Самкову – адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства