viasna on patreon

У Мінску па "экстрэмісцкім" артыкуле пачалі судзіць журналіста Аляксандра Любянчука

2022 2022-10-24T11:06:30+0300 2022-10-24T13:53:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/liubianchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Любянчук. Фота baj.by

Алесь Любянчук. Фота baj.by

Мінскі гарадскі суд 24 кастрычніка пачаў разгляд крымінальнай справы, заведзенай на чарговага незалежнага журналіста, палітзняволенага Аляксандра Любянчука.

Яго абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзелу ў ім (ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядае суддзя Алена Ананіч.

Палітзняволенага журналіста Аляксандра Любянчука затрымалі 26 траўня 2022 года пасля ператрусу ў ягоным доме ў вёсцы Крывічы на Іўеўшчыне. 

Да 2020 года Любянчук быў журналістам, трапляў пад арышт за працу на акцыях пратэсту пасля выбараў-2020. У апошнія гады ён шмат займаўся дабрачыннасцю, дапамагаў дзецям-сіротам, арганізоўваў турыстычныя паходы і аднаўляў гісторыка-культурную спадчыну Наваградчыны.

З лістоў журналіста на волю вядома, што ў СІЗА №1 Мінска, дзе яго ўтрымлівалі да суда, у Любянчука значна пагоршылася здароўе.

Па звестках Беларускай асацыяцыі журналістаў зараз у зняволенні знаходзіцца 32 прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя.

Будзе дапоўнена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства